Канут Русецкі

беларускі і польскі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia

Канут Русецкі
Remove ads

Кану́т Русе́цкі (па-польску: Kanuty Rusiecki, па-летувіску: Kanutas Ruseckas; 20 студзеня 1801, вёска Сьцябякі Панявескага павету Ковенскай губэрні — 21 жніўня [ст. ст. 9 жніўня] 1860, Вільня) — мастак і пэдагог; прадстаўнік клясыцызму[4].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Thumb
«Ліцьвінка зь вербамі» (1847). Памеры 34х45 см. Паводле некаторых меркаваньняў, дзяўчына — беларуска ў нацыянальным строі з «пальмамі віленскімі» на фоне віленскага касьцёлу сьв. Міхала. Карціна набытая Іванам Луцкевічам для Беларускага музэю (у інвэнтары жывапісу музэю №89). К. Русецкі неаднойчы рабіў яе копіі, адна зь іх знаходзілася ў Таварыстве сяброў навук, яшчэ адна належала Ю. Курнатоўскаму. Падчас перадачы фондаў Беларускага музэю ў Менск у 1950-я карціна засталася ў Вільні[5].

Нарадзіўся ў зьбяднелай шляхецкай сям’і віленскага судзьдзі Яна Русецкага і Тарэзы з Рамановічаў. Першапачатковую адукацыю атрымаў у бэрнардынскай школе ў Трашкунах (18091815).

У 1816 пачаў вучобу ў Віленскім унівэрсытэце — спачатку на факультэце права, таксама вучыўся архітэктуры на фізыка-матэматычным факультэце. У 1818 паступіў у школу мастацтваў пад кіраўніцтвам Яна Рустэма і з тае пары цалкам прысьвяціў сябе мастацтву. Займаўся таксама скульптурай у Казімера Ельскага. Дэбютаваў на першай выставе вытанчаных мастацтваў у Вільні (1820). Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце быў зьвязаны зь філяматамі.

Пазьней вучыўся ў Парыжы (па-француску: E'cole des Beaux-Arts, 1821—1822) і з 1823 у Рыме ў Акадэміі Сьвятога Лукі. Падчас вучобы ў Рыме быў нефармальным правадыром мясцовых польскіх артыстаў, першым прадставіў праграму польскага рамантычнага мастацтва.

Вярнуўшыся ў Вільню ў 1831, даваў прыватныя ўрокі маляваньня. У 1834 стаў настаўнікам у віленскім дваранскім пансіёне пры гімназіі, пазьней у Дваранскім інстытуце. У яго клясе атрымалі першыя ўрокі выяўленчага мастацтва Альберт Жамет, Альфрэд Ромэр, Тадэвуш Гарэцкі, Ян Зянкевіч. З 1840-х рокаў жыў і працаваў у Беларусі[6].

Быў жанаты з Антанінай Чарвінскай, меў пяцёра дзяцей — Ганну, Баляслава, Тадэвуша, Міхала і Прасьпера. Пахаваны на Бэрнардынскіх могілках(lt) на Зарэччы ў Вільні[7].

Remove ads

Творчасьць

Thumb
Канут Русецкі. Аўтапартрэт

Пісаў карціны на рэлігійныя тэмы, пэйзажы і акварэльныя партрэты. Таксама капіраваў італійскія палотны, паўтараў мастакоў італійскага Рэнэсансу. Падчас вучобы за мяжой пісаў творы зь міталягічнымі і рэлігійнымі матывамі, партрэты, рымскія пэйзажы. У сваіх карцінах выкарыстоўваў выразны малюнак і гладкую паверхню[7].

Аўтар твораў «Італьянец, які ўсьміхаецца» (1823), «Клятва карбанарыяў» (1826), «Уцёкі ў Эгіпет» (1828), аўтапартрэту, партрэту сына Баляслава (1843), «Жняя» і «Партрэт бацькі» (1845), «Ліцьвінка зь вербамі» (1847), «Літоўская рыбачка» (1856), «Млын Патоцкага ў Поплавах» (1855), «Селянін зь венікамі» (1851) і інш. Аўтар сэрыі пэйзажаў Белавескай пушчы, ваколіцаў Наваградку, Ашмяншчыны. 330 твораў захоўваецца ў Летувіскім мастацкім музэі і экспануецца ў Віленскай мастацкай галерэі.

У катэдральным саборы сьв. Станіслава і сьв. Уладзіслава ў Вільні знаходзяцца тры вялікія карціны Русецкага — «Зьвеставаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы», «Уцёкі ў Эгіпет», «Таемная вячэра» (1855) і інш. Падчас кансэрвацыйных працаў у 1927 высьветлілася, што цяперашнія скрыжаваныя далоні выявы Маці Божай Вострабрамскай зьяўляюцца вынікам панаўленьня абразу, выкананага К. Русецкім[7].

Па сьмерці мастака яго сын Баляслаў захаваў майстэрню, а ў 1913 перадаў творы бацькі ў віленскі музэй. Невядомы лёс большай часткі вялікіх карцін з прыватных калекцый, а таксама раскіданых па летувіскіх касьцёлах твораў. Па меркаваньні Ўладаса Дрэмы, аўтара біяграфіі мастака, зьнікла значная частка твораў Русецкага ці, прынамсі, лёс шматлікіх твораў невядомы[7].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads