Нямецкая вуліца (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ву́ліца Няме́цкая[1] (лет. Vokiečių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае скрыжаваньне вуліцаў Троцкай, Дамініканскай і Віленскай з Ратушным пляцам.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — меская ратуша, ад якой пачынаецца вулічная траса, а таксама лютэранская кірха і палац Тызэнгаўзаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
За часамі Гедзіміна ў гэтай частцы Вільні пачалі сяліцца купцы і рамесьнікі з ганзейскіх местаў. Да Другой сусьветнай вайны вуліца была гандлёвым цэнтрам Вільні. Ужо ў XVI ст. у дамох на Нямецкай вуліцы зьявіліся першыя драўляныя водаправодныя трубы. Тут разьмяшчалася Віленская мынца.
За часамі Другой сусьветнай вайны нацысты стварылі жыдоўскае гета з абодвух бакоў вуліцы. У выніку ваенных разбурэньняў з правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы ўтварыліся вялікія пусткі. Савецкія акупацыйныя ўлады плянавалі зьнішчыць частку Старога Места і пракласьці трасай вуліцы шырокую магістраль да Зялёнага моста. У 1950—1960-х гадох у выніку руйнаваньня часткі гістарычных будынкаў з паўночна-ўсходняга боку вуліца стала ў чатыры разы шырэйшай.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Даўжыня вуліцы каля 360 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Вялікай вуліцай. З правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўднёва-заходняга боку — цотная нумарацыя.
Зь левага боку адыходзяць вуліцы Ятковая і Сьвятога Мікалая.
Усярэдзіне вуліцы месьціцца бульвар з фантанам, лаўкі і роварная дарожка. З правага боку бульвару рух аўтамабільнага транспарту ад Ратушы і вуліцы Вялікай у паўночным кірунку двухбаковы, ад перакрыжаваньня вуліцаў Троцкай, Дамініканскай і Віленскай зь левага боку — у адным кірунку, у бок скрыжаваньня з вуліцай Рудніцкай.
Remove ads
Будынкі
Няцотны бок

- №№ 1, 3, 5, 7, 11, 13, 15 — жылыя дамы з крамамі і паштовым аддзелам, збудаваныя па Другой сусьветнай вайне на месцы зруйнаванай гістарычнай забудовы
Цотны бок

- № 2 — палац мастацкіх выставаў, збудаваны ў 1965—1967 гадох
- № 4 — кутні 3-павярховы старасьвецкі дом на рагу зь Ятковай вуліцай
- № 6 — кутні 3-павярховы старасьвецкі дом на рагу зь Ятковай вуліцай
- № 8 — дом скарбніка Л. Тышкевіча
- №№ 10, 12, 14 — карпусы дома Пацеяў
- № 16 — дом Кішкаў
- № 18 — кутні 3-павярховы старасьвецкі дом на рагу з вуліцай Сьвятога Мікалая
- № 18а — кутні дом на рагу з вуліцай Сьвятога Мікалая
- № 20 — 2-павярховы дом пры Лютэранскай кірсе
- № 22 — дом Попінга
- № 24 — дом Гозія

- № 26 — дом Мюлераў. Камяніцу збудавалі ў 1521 годзе. Пазьней яна неаднаразова зьмяняла гаспадароў (Флемінгі, Бжастоўскія, Пацім), пакуль ня стала ўласнасьцю доктара філязофіі і мэдыцыны П. Мюлера, які ў 1675 годзе перадаў будынак лютэранскай грамадзе. Сучаснае аблічча будынак набыў па перабудове паводле праекту архітэктара А. Касакоўскага (1773). У 1840—1858 гадох туту жыў кампазытар Станіслаў Манюшка, зяць Мюлера. У прасторных залях гэтага будынка адбываліся спэктаклі, канцэрты, маскарады і гастрольныя выступленьні замежных артыстаў. Тут ставіліся драматычныя творы Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі), які некаторы час жыў на супрацьлеглым баку гэтай жа вуліцы.
- № 28 — палац Тызэнгаўзаў. Упершыню гатычная камяніца ўпамінаецца ў 1579 годзе. У другой палове XVIII ст. уладальнікам дома стаў магнат і асьветнік Антоні Тызэнгаўз, які грунтоўна перабудаваў і пашырыў старую камяніцу. Імаверна, аўтарам праекту перабудовы быў галоўны архітэктар Вялікага Княства Джузэпэ Сака. Па банкруцтве А. Тызенгаўза, які кіраваў каралеўскімі эканоміямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, і ягонай сьмерці (1785) палац у 1789 годзе перайшоў да генэральшы фон Фітынгоф. Сучаснае аблічча з манумэнтальнымі клясычнымі фасадамі і сымэтрычнай кампазыцыяй будынак набыў у выніку рэканструкцыі 1790 году. Па пажары ў 1944 годзе ад палаца захаваліся толькі сьцены. У 1945 годзе будынак аднавілі, а ў 1957 годзе — рэканструявалі і рэстаўравалі[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads