Віленская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленская ратуша — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Ратушным пляцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Віленская ратуша | |
![]() Віленская ратуша | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Адрас | Ратушны пляц |
Каардынаты | 54°40′41″ пн. ш. 25°17′13″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Лаўрын Гуцэвіч |
Віленская ратуша на мапе Летувы ![]() ![]() Віленская ратуша | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную ратушу ў Вільні, відаць, збудавалі па атрыманьні местам Магдэбурскага права ў 1387 годзе. У пісьмовых крыніцах яна ўпершыню ўпамінаецца ў 1432 годзе.
У 1662 годзе на апошнім ярусе вежы ўсталявалі мескі гадзіньнік. У час рамонту 1680 году галоўны і бакавы фасады аздобілі скульптурамі анёлаў.
У 1725 годзе стары гадзіньнік замянілі на новы з пазалочанымі літарамі работы віленскага майстра А. Скачкоўскага. Тады ж на вежу ўзьнялі званы, а будынак ратушы накрылі новай дахоўкай. У гэты час вышыня вежы ратушы дасягала 44,85 мэтра[1]. У выніку пажараў 1848 і 1749 гадоў будынак значна пацярпеў, а паседжаньні магістрату часова перанесьлі ў прыватны дом. У 1769 годзе будынак ратушы аднавілі паводле праекту архітэктара Яна Гляўбіца. Аднак у 1781 годзе абвалілася вежа, якая пашкодзіла частку будынка. У 1786—1789 гадох ратушу аднавілі паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права. Ратуша перастала выконваць свае функцыі.
У 1811—1924 гадох у будынку ратушы разьмяшчаўся мескі тэатар[3]. У 1854 годзе тут адбылася прэм’еры опэры Станіслава Манюшкі «Галка».
Найноўшы час
У 1936—1939 гадох праводзілася рэстаўрацыя будынка ратушы паводле праекту С. Нарэмбскага. У 1940 годзе тут адкрыўся Віленскі мескі музэй[4]. Па Другой сусьветнай вайне з 1944 году ў будынку ратушы месьціўся Мастацкі музэй.
У 1995 годзе экспазыцыю Мастацкага музэя перамясьцілі ў іншыя памяшканьні Нацыянальнага мастацкага музэя Летувы, а ў будынку ратушы разьмясьціўся Палац работнікаў мастацтваў, які займаў перад тым Біскупскі палац, які стаў рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Летувы. У 1999 годзе ў будынку ратушы пачала працаваць дзяржаўная ўстанова «Віленская ратуша», рэарганізаваная ў 2001 годзе ў грамадзкую ўстанову. Тут праходзяць урачыстыя паседжаньні, сьвяткаваньні дзяржаўных сьвятаў, цырымоніі ўручэньня розных узнагародаў і прэміяў Віленскага самакіраваньня, прыёмы дэлегацыяў, прэзэнтацыі выданьняў, выставы, балі, канцэрты, сэмінары і канфэрэнцыі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры позьняй готыкі, сьпярша перабудаваны ў стылі барока, а потым — клясыцызму (пры апошняй перабудове выкарыстоўвалася частка муроў і сутарэньні старога будынка). Ад пачатку гэта быў 2-павярховы будынак зь вежай на восі галоўнага фасаду. У аснове вежы быў чацьвярык, вышэй — васьмярык. Па апошняй перабудове гэта квадратны ў пляне 2-павярховы будынак, які мае строгія прапорцыі і сымэтрычнасьць формаў. Галоўны фасад, зьвернуты да трыкутнага гістарычнага Рынку (цяпер Ратушны пляц) і пастаўлены восьсю пляцу, вылучаецца ўрачыстым портыкам з шасьцю калёнамі дарыцкага ордэру зь невысокім трыкутным франтонам.
Дэкор унутраных памяшканьняў, аздобленых барэльефамі і калёнамі, багацейшы і больш разнастайны за вонкавы. Пакоі на першым паверсе разьмяшчаюцца вакол прасторнага вэстыбюлю (ад пачатку гэта быў пакой дзеля мескіх шаляў, цяпер фае першага паверху плошчай 277 м²) і шырокіх цэнтральных сходаў, аздобленых іянічнымі калёнамі. На другім паверсе разьмяшчаліся галоўная парадная заля і анфіляда вакол яе, купецкая заля і заля магістрату. Галоўная заля (цяпер Вялікая або Калённая, плошча 336 м²) слыла добрай акустыкай. На другім паверсе знаходзяцца Камэрная заля плошчай 109 м², Шэрая заля плошчай 95 м² і рэпрэзэнтацыйная гасьцёўня мэра Вільні.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- каля 1600 г.
- Т. Макоўскі, 1604 г.
- П. Росі, 1763 г.
- П. Росі, 1785 г.
- Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
- Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
- Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
- Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
- Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
- Ю. Пешка, 1797 г.
- П. Росі, 1799 г.
- Ю. Пешка, 1808 г.
- В. Тым, 1812 г.
- Ю. Азямблоўскі, 1835 г.
- Ю. Азямблоўскі, 1835 г.
- 1845 г.
- Я. Дамель, 1846 г.
- Ў. Флойд, 1851 г.
- 1863 г.
- 1882 г.
- 1890—1920 гг.
- К. Альбрэхт, 1915 г.
- А. Голер, 1917 г.
- 1917 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- А. Сьвяйкоўскі, 1861—1866 гг.
- С. Флёры, 1899 г.
- Я. Булгак, 1912 г.
- Я. Булгак, 1920—1928 гг.
- Я. Булгак, 1929 г.
- Я. Булгак, 1934 г.
- да 1937 г.
- Г. Паддэмбскі, 1936 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку пляцу
- Галоўны фасад уночы
- Калянада парадных сходаў
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads