Татарская вуліца (Вільня)
вуліца ў Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тата́рская ву́ліца[1] (лет. Totorių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае праспэкт Гедзіміна і вуліцу Ігнатаўскую.
Remove ads
Гісторыя
Атрымала сваю назву ад кірунку да прадмесьця Лукішкаў, дзе з часоў Вітаўта пасяліліся крымскія татары. У пачатку XIX ст. вуліца мела брукаваную праезную частку.

За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя летувіскага камуністычнага дзеяча Палецкіса. У наш час ёй вярнулі гістарычную назву. 14 верасьня 2016 году на кутнім будынку (на рагу з праспэктам Гедзіміна) мескія ўлады адкрылі шыльду з назвай вуліцы на крымска-татарскай мове.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Даўжыня вуліцы каля 600 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад праспэкту Гедзіміна. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзіць вуліцы Дабрачынная і Бэнэдыктынская, зь левага боку — Гарбарская. Перасякаецца вуліцай Людвісарскай.
Будынкі

Няцотны бок
- № 1 (таксама праспэкт Гедзіміна, 10) — дом Гаспара Жалкоўскага, збудаваны ў 1855 годзе. У 1876 годзе зямянін Піліп Давойна прыбудаваў да гэтага дома 2-павярховы будынак. У 1878 годзе новы ўладальнік Геранім Усьціновіч надбудаваў трэці паверх да дома Жалкоўскага. У 1913 годзе абодва будынкі злучылі ў адзін, тады ж над другім домам надбудавалі трэці паверх.
- № 25 — Міністэрства абароны Летувы
Цотны бок
- № 20 — друкарня Марціна Кухты. Дзейнічала з 1911 году. У пачатку XX ст. тут друкаваліся кнігі на беларускай, летувіскай і польскай мовах. У верасьні 1918 году пабачыла сьвет першая ў гісторыі «Беларуская граматыка для школ»[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads