Людвісарская вуліца (Вільня)

вуліца ў Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвісарская вуліца (Вільня)
Remove ads

Людвіса́рская ву́ліца[1] (лет. Liejyklos gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Віленскую з Унівэрсытэцкай і гістарычным Палацавым пляцам (цяпер пляц Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.

Хуткія факты Агульная інфармацыя, Гістарычны раён ...

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштару баніфратаў з касьцёл Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Назва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У XIX ст. з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (рас. Преображенская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Найноўшы час

У 1939 годзе афіцыйную назву вуліцы перайначылі на летувіскі манер.

Remove ads

Агульныя зьвесткі

Даўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Сьвятога Ігната, зь левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касьцёлам месьціцца сквэр імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзыдэнцкі сквэр.

Remove ads

Будынкі

Thumb
Палац Радзівілаў

Няцотны бок

Цотны бок

  • № 2 (таксама Гарбарская вуліца, 3 і Віленская вуліца, 22) — палац Радзівілаў, збудаваны ў XVII ст. ваяводам віленскім Янушам Радзівілам паводле праекту архітэктара Яна Ульрыха. У XIX ст. Радзівілы перадалі палац Віленскаму філянтрапічнаму таварыству, якое валодала ім да 1940 году. З прычыны войнаў і пажараў на пачатак XX ст. будынак быў практычна разбураным. Па Першай сусьветнай вайне ацалела толькі паўночнае крыло палаца. У 1967 годзе пачалася рэканструкцыя палаца, якая не завяршылася да нашага часу. З 1990 году ў будынку месьціцца філія Летувіскага мастацкага музэю[4].

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads