Шкляная вуліца (Вільня)
вуліца ў Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шкляна́я ву́ліца[1] (лет. Stiklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Вялікую з Дамініканскай. Працягваецца вуліцай Сьвятога Ігната.
Remove ads
Гісторыя

Атрымала сваю назву ад шкляной мануфактуры, заснаванай тут паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, нададзенага 22 траўня 1547 году. Гэты прывілей дазваляў Марціну Палецкаму адкрыць майстэрню і гандляваць у Вільні шклом і шклянымі вырабамі.
За часамі нацысцкай акупацыі вуліца ўваходзіла ў склад Малога гета. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады на пэўны час перайменавалі яе ў вуліцу Сувязі, а потым да 1989 году — у вуліцу Марка Антакольскага. Тым часам назву Шкляной мелі цяперашнія вуліцы Гаона і Марка Антакольскага.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Даўжыня вуліцы каля 270 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Вялікай вуліцы. Зь левага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, з правага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боду адыходзіць вуліца Гаона, зь левага — Марка Антакольскага і Жыдоўская.
Будынкі
Няцотны бок
- № 1 (таксама Вялікая вуліца, 17) — кутні 3-павярховы дом, збудаваны на месцы старажытнай Уваскрасенскай царквы, ад якой захавалася частка мура.
- № 3 — 2-павярховы дом. На фасадзе суседняга дома вісіць памятная шыльда ў гонар шкляной мануфактуры.
Цотны бок
- № 2 (таксама Вялікая вуліца, 19) — друкарня Францішка Скарыны. Гэты дом у XV—XVI стагодзьдзях знаходзіўся ў валоданьні віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Як сьведчыць шыльда, усталяваная на будынку, сюды ў 1520 годзе беларускі асьветнік Францішак Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут ён выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525)[2].
- № 4 — дом, збудаваны ў XV — першай палове XVII стагодзьдзяў. У замкнёным унутраным двары ў памяць віленскіх першадрукароў у 1973 годзе паставілі скульптуру «Летапісец».
- № 6 — 3-павярховы дом, пад якім захаваліся падмуркі і сутарэньні дома злотніка Яна Шульца, памянёнага ў 1595 годзе.
- № 8 — 3-павярховы дом
- № 10 (таксама вуліца Марка Антакольскага, 2) — кутні 2-павярховы дом
- № 12 — 3-павярховы дом
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads