Вялікая вуліца (Вільня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая вуліца (Вільня)
Remove ads

Вялі́кая ву́ліца[1] (лет. Didžioji gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае вуліцу Замкавую і вядзе да Ратушнага пляцу. Працягваецца вуліцай Вастрабрамскай да Вострай брамы.

Хуткія факты Агульная інфармацыя, Гістарычны раён ...

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — меская ратуша, Пятніцкая царква, езуіцкі касьцёл Сьвятога Казімера, палацы Абрамовічаў, Гаштольдаў, Пацаў і Хадкевічаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Назва вуліцы паказвае на яе галоўны цэнтральны статус. Гэта адна з найбольш старажытных вуліцаў Вільні. У гістарычных крыніцах упамінаецца пад назвай Вялікая або Вялікая Замкавая (разам з сучаснай Замкавай).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У XIX ст. з мэтай маскалізацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі перайначылі назву вуліцу на расейскі манер (рас. Большая улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Найноўшы час

Thumb
Пятніцкая царква

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на летувіскі манер. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя расейскага пісьменьніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву, але ў летувізаванай форме.

Remove ads

Агульныя зьвесткі

Даўжыня вуліцы каля 600 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад дома Франка. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліцы Шварца, Шкляная, Нямецкая, Рудніцкая і Конская, зь левага — Савіч.

Будынкі

Thumb
Палац Пацаў

Няцотны бок

  • № 1 — дом Франка. У 1807 годзе 2-павярховы будынак рэканструяваў архітэктар Міхал Шульц, які прыстасаваў яго пад кватэры прафэсараў Віленскага ўнівэрсытэту. Тут жыў прафэсар мэдыцыны Юзэф Франк, скульптар Казімер Ельскі, біёляг Андрэй Сьвядэцкі. У вайну 1812 году ў гэты доме спыняўся пісьменьнік Стэндаль. Пра гэты факт сьведчыць памятная шыльда.
  • № 7 — палац Пацаў. У XVI ст. тут існавалі дзьве камяніцы, замест якіх у другой палове XVII ст. гетман вялікі і ваявода віленскі Міхал Казімер Пац збудаваў 3-павярховы палац. Аўтарам праекту, імаерна, быў варшаўскі архітэктар Ян Заор. У 1688 годзе ў палацы спыняўся кароль і вялікі князь Ян Сабескі. У 1812 годзе тут ладзіліся банкеты сьпярша ў гонар расейскага імпэратара Аляксандра І, а потым — Напалеона Банапарта. У 1822 годзе ў будынку зьбіраліся філярэты. У 1839—1841 гадох палац перабудавалі ў стылі клясыцызму, па чым у ім разьмясьціўся штаб Віленскай вайсковай акругі.
Thumb
Друкарня Ф. Скарыны
  • № 13 — 3-павярховы дом з рысамі клясыцызму, у якім цяпер месьціцца аптэка.
  • № 17 (таксама Шкляная вуліца, 1) — кутні 3-павярховы дом, збудаваны на месцы старажытнай Уваскрасенскай царквы, ад якой захавалася частка мура.
  • № 19 (таксама Шкляная вуліца, 2)  — друкарня Францішка Скарыны[2]. Гэты дом у XV—XVI стагодзьдзях знаходзіўся ў валоданьні віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Як сьведчыць шыльда, усталяваная на будынку, сюды ў 1520 годзе беларускі асьветнік Францішак Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут ён выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525)[3].
Thumb
Палац Хадкевічаў
  • № 23 — дом, у якім цяпер разьмяшчаецца Польскі інстытут
  • № 25 — дом Антакольскага
  • № 27 — 2-павярховы дом, якім валодаў кляштар трынітарыяў на Антокалі. Будаваўся ў XVI—XVII стагодзьдзях.
  • № 33 — будынак Азоўска-Данскога банку, збудаваны ў 1904 годзе. Пяты паверх надбудавалі ў 1910 годзе. У гэтым будынку зьявіўся адзін зь першых ліфтаў у Вільні.
  • № 35 (таксама Конская вуліца, 2) — дом Вітальда Вагнэра, перабудаваны ў 1910 годзе пад гатэль «Італія». У выніку перабудовы атрымаў чацьверты паверх.
  • № 37 — дом, у якія цяпер разьмяшчаецца амбасада Турэччыны.
  • № 39 (таксама Гетманская вуліца, 1) — 3-павярховы будынак былой аптэкі.

Цотны бок

Thumb
Касьцёл Сьвятога Казімера
  • № 2 — Пятніцкая царква. У 1345 годзе царкву заснавала віцебская князёўна Марыя Яраслаўна, жонка вялікага князя Альгерда. Тут хрысьцілі трох Віленскіх мучанікаў. У сярэдзіне XIX ст. расейскія ўлады перабудавалі царкву ў нэабізантыйскім стылі. У 1920-х гады сьвятар Аляксандар Коўш сьпярша аднавіў дзейнасьць замёрлай па вайне царквы, а потым дамогся ад кансысторыі перадачы сьвятыні Віленскай беларускай гімназіі. Да 1944 году тут адбываліся беларускамоўныя набажэнствы[4].
  • № 4 — палац Хадкевічаў. У 1611 і 1619 гадох прадстаўнікі роду Хадкевічаў набылі дзьве камяніцы, на аснове якіх збудавалі палац у стылі рэнэсансу. У канцы XVIII ст. палац прыйшоў у заняпад. У 1803 годзе будынак выкупіў Віленскі ўнівэрсытэт. У 1834 годзе палац перабудавалі ў стылі клясыцызму. З 1994 году ў будынках месьціцца Віленская карцінная галерэя — філія Мастацкага музэю Летувы[5].
Thumb
Палац Абрамовічаў
  • № 10 — палац Гаштольдаў. У XVI ст. камяніца перайшла ў валоданьне Радзівілаў. У пачатку XIX ст. будынак набыў Віленскі ўнівэрсытэт, які пераабсталяваў яго пад сваю першую клініку. Пра гэты факт сьведчыць памятная шыльда на фасадзе будынка.
  • № 12 — царква Сьвятога Мікалая. Царкву заснавалі ў XIV ст. за вялікім князем Альгердам. У 1514 годзе па пераможнай Аршанскай бітве князь Канстантын Астроскі ў падзяку Богу і ў гонар перамогі над маскоўскімі войскамі збудаваў на месцы драўлянай новую мураваную царкву. У XVIII ст. сьвятыню рэканструявалі ў стылі віленскага барока. У 2-й палове XIX ст. расейскія ўлады перабудавалі помнік у нэабізантыйскім стылі.
  • № 16 — дом, у якім цяпер месьціцца амбасада Швэцыі.
  • № 18 — дом, які ў 1913 годзе перабудавалі пад аддзел Расейска-Азіяцкага банку.
  • № 22 — 3-павярховы дом, у якім месьціцца Інстытут гігіены Міністэрства аховы здароўя Летувы. З гэтага дома 25 кастрычніка (6 лістапада) паэт Адам Міцкевіч выехаў у высылку, пра што сьведчыць памятная шыльда на фасадзе.
  • № 24 — дом Масальскіх, збудаваны ў XVI ст. З 1645 году будынкам валодаў род Масальскіх. У гэтым і суседнім (№ 26) дамах у 1993 годзе адкрылася філія Нацыянальнага музэю Летувы.
  • № 26 — Малая гільдыя, адзін з найстарэйшых гатычных будынкаў Вільні. Дом збудавалі ў XV ст. Ім валодалі купцы Мамонічы, з 1608 году — купецкае брацтва (цэх).
  • № 34 — касьцёл Сьвятога Казімера. Сьвятыню заснавалі ў 1604 годзе, гэта быў першы будынак Вільні ў стылі барока. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. За часам міжваеннай Польскай Рэспублікі сьвятыню вярнулі каталікам. У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёле, у наш час будынак зноў вярнулі каталікам.
  • № 36 — палац Абрамовічаў. У 1790 годзе прадстаўнікі роду Абрамовічаў набылі чатыры камяніцы, на аснове якіх неўзабаве збудавалі палац паводле праекту архітэктара Марціна Кнафкуса. Па 1844 годзе будынак перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. У 1914 годзе тут жыў архіяпіскап віленскі і літоўскі Ціхан (Белавін), будучы патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі, які востра крытыкаваў савецкую ўладу. У наш час будынак займаюць Віленская кансэрваторыя і факультэт мастацтваў Віленскай калегіі[6].
Remove ads

Галерэя

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads