Вуса (прыток Нёмана, Наваградзкі раён)
рака ў Беларусі, ніжні прыток Нёману From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуса (Уса́; у сярэдняй плыні канал Шу́біна, у нізкай плыні Шу́біна-Нёманскі канал) — рака ў Валожынскім, Стаўпецкім і Наваградзкім раёнах Беларусі, правы прыток Нёману. Даўжыня 75 км. Вадазбор 665 км². Выдатак вады ў вусьці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Таўканы Валожынскага раёну, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Менскага ўзвышша, Налібоцкай пушчай, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад мястэчка Любча Наваградзкага раёну.
Даліна ў высокай плыні трапэцападобная, яе шырыня 0,8—1 км, у Стаўпецкім раёне каля вёскі Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля вёскі Пільніца звужаецца да 0,2 км. Абалона ў высокай і нізкай плыні двухбаковая (шырыня 0,1—0,15 км), у вярхоўі і нізоўі забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная ручаямі і мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 8—10 м) на працягу 20 км перад вусьцем каналізаванае[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads