Любча
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́бча[2] — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе Нёману. Уваходзіць у склад Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1080 чалавек[1]. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Наваградку, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы — Ліда).
Любча — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся замак Радзівілаў ў стылі готыкі і рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў.
Remove ads
Назва
Тапонім Любча ўтварыўся ад слова любіць або ад імя Люб.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Любчу як аб’ект выправаў крыжакоў зьмяшчаецца ў нямецкіх хроніках і датуецца 1401 годам. З 1507 году паселішча знаходзілася ў складзе Наваградзкага ваяводзтва. У 1517 годзе ўладальнікамі Любчы былі Г. Ельмановіч і М. Меляшковіч; апошні заснаваў тут мястэчка[3]. З 1528 году паселішча знаходзілася ў валоданьні ваяводы віленскага А. Гаштольда, з 1574 году — старосты жамойцкага Яна Кішкі, які ў 1581 годзе заснаваў тут школу і арыянскі храм (з XVII ст. — кальвінскі збор).

У 1590 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Любчы Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі срэбная падкова з трыма залатымі крыжамі і двума срэбнымі рыбамі»[3]. У 1606 годзе мястэчка перайшло да Радзівілаў, якія з мэтай эканамічнага ўмацаваньня і павелічэньня паселішча запрасілі сюды мяшчанаў зь Менску, Наваградку і іншых каралеўскіх местаў.

У XVII ст. у Любчы ствараліся рамесныя цэхі, таксама існавала друкарня, заснаваная П. Б. Кмітам, дзе выдавалася мэдычная і гістарычная літаратура, паэтычныя творы і інш. У канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў у мястэчку збудавалі мураваны замак. У 1644 годзе Любча атрымала новы герб[3]: «у блакітным полі брама з дзьвюма вежамі; наверсе брамы, паміж вежамі, збройны рыцар, у правай руцэ меч, у левай — шчыт»[4]. У гэты час тут было 144 двары, Рынак, 4 вуліцы.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе шматлікі загон запароскіх казакоў пад камандаю І. Залатарэнкі пераправіўся празь Нёман і прыступам узяў Любчанскі замак, фактычна цалкам яго разбурыўшы; казакі таксама разрабавалі мясцовую друкарню. На 1671 год у мястэчку засталося 116 двароў, дзеялі кальвінскі збор і царква[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Любча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У 2-й палове XIX ст. паселішча знаходзілася ў валоданьні Фальц-Фэйнаў.
На 1884 год у Любчы было каля 200 двароў. У канцы ХІХ стагодзьдзя дзеялі царква і 2 сынагогі, працавалі школа і 21 крама, праводзіліся штотыднёвыя таргі[5]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 444 двары, дзеялі царква і сынагога, працавалі жаночая царкоўна-прыходзкая школа, аптэка, 70 крамаў і корчмы, штогод зьбіраўся кірмаш.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Любчу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Любчанскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі[7], з 27 лютага 1919 году — у Сацыялістычнай Савецкай Рэспубліцы Літвы і Беларусі. Па савецка-польскай вайне згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Любча апынулася ў складзе Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны ў Наваградзкім павеце. У гэты час у мястэчку і суседнім фальварку было 108 двароў.
У 1939 годзе Любча ўвайшла ў БССР, дзе з 1940 году стала цэнтрам Любчанскага раёну Баранавіцкай, з 1954 году — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1956 годзе Любчанскі раён ліквідавалі.
У 2003 годзе ўтварыўся дабрачынны фонда «Любчанскі замак», які сіламі валянтэраў-энтузіястаў праводзіць аднаўленьне замка. 24 ліпеня 2014 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Любчы «барокавая тарча, у блакітным полі якой выява срэбнай падковы, на вяршыні якой знаходзіцца залаты кавалерскі крыж, яшчэ два крыжы таго ж мэталу прымацоўваюцца на абодвух яе гаках. Унутры падковы выява дзьвюх рыб (ласось) у слуп: правая галавой уверх, левая галавой уніз»[8].
- Мястэчка на старых здымках
- Вежа-брама
- Палац
- Панарама мястэчка з замка, 1916 г.
- Старая царква
- Рынак
- Замкавая вуліца
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 468 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 226, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 234, жабракоў 2[9]; 1884 год — 1,3 тыс. чал.[10]; 1897 год — 3239 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,6 тыс. чал.[11]; 1921 год — 937 чал.; 1996 год — 1628 чал.; 1997 год — 1545 чал.[12]; 1999 год — 1498 чал.[13]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,4 тыс. чал.; 2008 год — 1,3 тыс. чал.; 2009 год — 1157 чал. (перапіс)[14]; 2015 год — 1081 чал.[15]; 2016 год — 1059 чал.[16]; 2017 год — 1081 чал.[17]; 2018 год — 1080 чал.[1]
Інфраструктура
У Любчы працуюць школа, лякарня, 2 бібліятэкі, 7 крамаў і інш.
Забудова
Плян

Картаграфічны матэрыял (каля 1645 году) дае ўяўленьне пра гістарычны плян і забудову Любчы. Адметнасьць пляну — рэгулярныя асновы: простыя вуліцы, выразны падзел тэрыторыі на кварталы, разьмяшчэньне Рынку ў цэнтры мястэчка на галоўнай восі кампазыцыі, якая бярэ пачатак ад замка. Стоячы на ўзгорку, замак нібы ўзначальваў мястэчка, якое месьцілася ў ягоным падножжы. Кірунак вуліцаў падпарадкоўваўся рацэ: яны ідуць паралельна ці пэрпэндыкулярна да яе. Канцы вуліцаў замыкаліся брамамі, у асобных месцах паміж імі былі платы. Шэсьць жылых кварталаў улучалі каля 150 дамоў. Сярэдзіну шырокага прастакутнага пляца (каля 1,5 га) займалі гандлёвыя рады і майстэрні рамесьнікаў. Уся забудова, з выняткам асобных частак уязных брамаў, была драўлянай.
Рэгулярны плян і забудова мястэчка — цікавы прыклад перайманьня мескай будаўнічай дзейнасьці фэадаламі. Гэтым Любча прыкметна адрозьнівалася ад іншых падобных паселішчаў Беларусі сярэдзіны XVII ст.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Леніна вуліца | Дзяляціцкая вуліца |
Пратасені вуліца | Наваградзкая вуліца |
Савецкая вуліца | Замкавая вуліца |
Салабуціна плошча | Рынак пляц |
Апроч таго, у Любчы існавалі Капашчаўская і Рыбная вуліцы[18].
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
- Сельская гаспадарка «Прынёманскі»
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Празь Любчу праходзіць турыстычна-экскурсійны маршрут «Дарогай замкаў»[19].
Славутасьці
За 1,5 км на паўночны ўсход ад мястэчка месьціцца стаянка эпохі мэзаліту і больш позьняга часу.
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Замак Радзівілаў (XVI—XVII стагодзьдзі)
- Касьцёл (1930-я)
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога, жыдоўская школа (ХIX ст.)
- Царква Сьвятога Прарока Ільлі (1910; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Ўладзімера (1889)
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Любчы
- Кутняя вежа замка
- Вежа-брама
- Палац
- Паркавая брама да аднаўленьня
- Роў
- Памятны знак
- Скульптура
- Сынагога
Асобы
Ураджэнцы
- Сафія Ходаш (Гройсман) (нар. 1946) — адна з кіраўнікоў парфумнай карпарацыі IFF, аўтар парфумаў «Трэзор»
- Мікалай Дучыц (1896—1980) — мастак[20]
- Мікалай Набокаў (1903—1978) — кампазытар, стрыечны брат Уладзімера Набокава
Жыхары
- Сымон Будны (~1530—1593) — пісьменьнік, публіцыст і кнігавыдавец, пратэстанцкі царкоўны дзяяч, навуковец-філёзаф
- Мікалай Вінар (1912—1977) — краязнавец[21]
- Януш Радзівіл (1612—1655) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікае Княства Літоўскага
- Салямон Рысінскі (? — 1625) — паэт і адзін зь першых дасьледнікаў этнаграфіі
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads