Вуць
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуць — рака ў Беларусі, левы прыток Сажу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Добрускім і Гомельскім раёнах. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 433 км². Выдатак вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Remove ads
На рацэ стаяць мястэчка Церахоўка і гістарычнае мястэчка Насовічы.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Левыя: ручай Радзьвін
- Правыя: рака бяз назвы каля вёскі Івакі
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Лук’янаўкі Добрускага раёну, вусьце каля вёскі Цярэшкавічаў Гомельскага раёну. Цячэ Гомельскім Палесьсем.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 300—600 м, у вытоку 150 м. Абалона двухбаковая, месцамі перарывістая, шырынёй 200—300 м; у разводзьдзе затапляецца на глыбіню 0,4—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Ад вытоку рэчышча каналізаванае на 2 км, у сярэдняй плыні на 17,2 км. Шырыня ракі ў межань 10—18 м. Берагі да вёскі Вуці нізкія, забалочаныя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у пачатку 2-й дэкады сакавіка[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads