Насовічы

вёска ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Насо́вічы[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вуці. Цэнтар сельсавету Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 1584 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км на поўдзень ад Добрушу. Прыпынкавы пункт на чыгуначнай лініі Гомель — Бахмач; на аўтамабільнай дарозе Церахоўка — Гомель.

Хуткія факты

Насовічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Выяўленае археолягамі за 2,5 км на захад ад Насовічаў селішча I тысячагодзьдзя да н. э. сьведчыць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Насовічы як хутар, дзе жылі дзьве каталіцкія радзіны, браты Янковічы, датуецца 1560 годам.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Насовічы ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, у валоданьні Фашчаў. У 1640-я гады, паводле інвэнтару Гомельскага староства, у сяле было 2 дымы, 2 службы і 1 пустынь — Шышкаўшчына. Паводле інвэнтару 1752 году — 3 службы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Насовічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Беліцкім павеце Магілёўскай губэрні. На 1838 год у мястэчку быў 121 двор, на 1848 год — 155 двароў. У 1841 годзе тут збудавалі драўляную Мікалаеўскую царкву. На 1854 год у фальварку працавала 3 карчмы, 2 вятракі, 2 вінакурні і бровары.

На 1860 год у Насовічах было 230 двароў, дзеяла царква, працавалі 4 млыны і сукнавальня. У 1874 годзе адкрылася расейская народная вучэльня (у 1889 годзе ў ёй навучаліся 72 хлопчыкі і 5 дзяўчынак). З 1879 году працавала майстэрня апрацоўкі аўчынаў, на 1890 год — лякарня на 16 ложкаў. На 1880 год у мястэчку было 363 двары, дзеяла царква, працавалі 2 школы, лякарня, вінакурня і бровар, крама, штогод праводзілася 7 кірмашоў. З 1892 году працаваў вінаробны завод. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Насовічах было 550 двароў, хлебазапасны магазын, 24 крамы. На 1909 год у мястэчку было 5 мураваных будынкаў. У 1911 годзе адкрылася спажывецкае таварыства, існавала пошта, бібліятэка пры школе.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Насовічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Насовічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Насовічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. У 1929 годзе ў вёсцы працавалі вінны завод, трактарны млын, вятрак, швацкая і кравецкая арцелі, кузьня, сьлясарная і сталярная майстэрні.

На 1999 год у Насовічах было 663 двары, на 2004 год — 627. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 1658 чал.; ~1886 год — 1936 чал. (896 муж. і 1036 жан.), зь іх 1281 праваслаўны, 10 каталікоў, 641 юдэй[4]; 1886 год — 1378 чал.[5]; 1897 год — 2855 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 3368 чал.; 1959 год — 1345 чал.[6]; 1999 год — 1701 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1584 чал.[7]

Інфраструктура

У Насовічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Remove ads

Забудова

Плян Насовічаў складаецца з 5 простых вуліцаў (3 зь якіх доўгія), скіраваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Яны злучаюцца кароткімі вуліцамі. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У 1987—1992 гадох будаваліся цагляныя дамы на 137 радзінаў, у якіх пасяліліся жыхары з забруджаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Каля Насовічаў захаваўся аднайменны помнік археалёгіі.

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Мікалая (1902)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads