Вуша (прыток Вяльлі)
рака ў Беларусі, левы прыток Вяльлі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуша, Уша́ — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі. Цячэ ў Валожынскім і Маладэчанскім раёнах. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 780 км². Выдатак вады ў вусьці 6,01 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰.
На рацэ стаяць места Маладэчна і гістарычнае мястэчка Краснае.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Будраўшчыны Валожынскага раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, упадае ў Вяльлю за 1,8 км на паўночны захад ад вёскі Шыкава.
Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэдняй плыні невыразная, у ніжняй — скрынкападобная. Абалона шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй за места Маладэчна 4—5 км, перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads