Выбарчы ўчастак

месца для галасаваньня на выбарах From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Выбарчы ўчастак[a], або Участак для галасаваньня[1] часовае месца, для правядзеньня галасаваньня пад час рэфэрэндума, выбараў Прэзыдэнта, выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў у Беларусі. Яны ствараюцца перад галасаваньнем і распускаюцца пасьля правядзеньня галасаваньня. Правядзеньне галасаваньня зьдзяйсьняе ўчастковая камісія.

Стварэньне

Выбарчыя ўчасткі ствараюцца мясцовымі выканкамамі, а ў гарадзкіх раёнах — мясцовымі адміністрацыямі. Іх стварэньне ўзгадняецца з мясцоваю выбарчаю службаю — тэрытарыяльная камісія.

Выбарчы ўчастак павінен мець ад 20 да 3 000 выбаршчыкаў[2].

Месца для выбарчага ўчастку выбіраецца выканкамамі ў школах, ВНУ, санаторыях, бальніцах і іншых дзяржаўных установах[3].

Роспуск

Пасьля правядзеньня галасаваньня выбарчыя ўчасткі замыкаюцца і праводзіцца лічэньне галасоў. Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня выбарчы ўчастак прыпыняе сваю дзейнасьць.

Глядзі таксама

Крыніцы

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads