Выбарчы ўчастак
месца для галасаваньня на выбарах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбарчы ўчастак[a], або Участак для галасаваньня[1] — часовае месца, для правядзеньня галасаваньня пад час рэфэрэндума, выбараў Прэзыдэнта, выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў у Беларусі. Яны ствараюцца перад галасаваньнем і распускаюцца пасьля правядзеньня галасаваньня. Правядзеньне галасаваньня зьдзяйсьняе ўчастковая камісія.
Стварэньне
Выбарчыя ўчасткі ствараюцца мясцовымі выканкамамі, а ў гарадзкіх раёнах — мясцовымі адміністрацыямі. Іх стварэньне ўзгадняецца з мясцоваю выбарчаю службаю — тэрытарыяльная камісія.
Выбарчы ўчастак павінен мець ад 20 да 3 000 выбаршчыкаў[2].
Месца для выбарчага ўчастку выбіраецца выканкамамі ў школах, ВНУ, санаторыях, бальніцах і іншых дзяржаўных установах[3].
Роспуск
Пасьля правядзеньня галасаваньня выбарчыя ўчасткі замыкаюцца і праводзіцца лічэньне галасоў. Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня выбарчы ўчастак прыпыняе сваю дзейнасьць.
Глядзі таксама
Крыніцы
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads