Выбары ў Тарнопальскую абласную раду 2009 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Выбары ў Тарнопальскую абласную раду 2009 году
Remove ads

Датэрміновыя выбары ў Тарнопальскую абласную раду 2009 году — выбары ў Тарнопальскую абласную раду, якія адбыліся 15 сакавіка 2009 году.[1][2] Скасаваныя 3 сакавіка. Аднак паводле рашэньня Акруговага адміністрацыйнага суду Тарнопальскай вобласьці скасаваньне гэтых выбараў прызнана беззаконным, і пастанова Вярхоўнай Рады Ўкраіны была скасавана. Выбары адбыліся паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы. Бар’ер, неабходны для праходжаньня ў раду, — 3 адсоткі.

Thumb
Тарнопальская вобласьць на мапе Ўкраіны
Remove ads

Перадгісторыя

Вынікі выбараў ў Тарнопальскую абласную раду 26 сакавіка 2006 году

Thumb
Падзел мандатаў
Больш інфармацыі Партыя ці блёк, Вынік (у адсотках) ...

Рэмарка: у табліцы пазначаныя толькі тыя палітычныя сілы, якія здолелі прайсьці
3 % бар’ер і правялі сваіх прадстаўнікоў ў Тарнопальскую абласную раду

Канфлікт паміж Блёкам Юліі Цімашэнкі і Нашай Ўкраінай ў Тарнопальскай абласной радзе

Асноўным чыньнікам прызначэньня выбараў стаў канфлікт паміж галавой Тарнопальскай абласной рады Міхалам Міколенкам (БЮЦ) з аднога боку, і галавой Тарнопальскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юрыем Чыжмарам (НЎ) зь іншага. Пасьля апошніх выбараў ў Тарнопальскую абласную раду 2006 году была сфармавана большасьць з прадстаўнікоў Блёку Юліі Цімашэнкі, Сацыялістычнай Партыі Ўкраіны і Кангрэсу Украінскіх Нацыяналістаў (апошнія прайшлі ў Тарнопальскую абласную раду па сьпісу блёку «Наша Ўкраіна»). Большая частка дэпутатаў з «Нашай Ўкраіны», а таксама Украінскі народны блёк Кастэнкі і Плюшча апынуліся ў апазыцыі.

Remove ads

Удзельнікі выбараў

Thumb
Будынак Тарнопальскай АДА і Тарнопальскай абласной рады

Па стане на 2 лютага 2009 году (у апошні дзень рэгістрацыі суб’ектаў выбарчага працэсу) былі зарэгістраваныя 17 палітычных партыяў і блёкаў.[4][5]

Больш інфармацыі №, палітычная партыя ці блёк. ...
Remove ads

Апытаньне грамадзкай думкі напярэдадні выбараў

Апытаньне «Украінскага дэмакратычнага кола»

Больш інфармацыі №, Палітычная партыя ці блёк. ...

Рэмаркі:

1) Усе дадзеныя падаюцца з акругленьнем з дакладнасьцю да аднаго адсотка.
2) «Блёк Арсенія Яцэнюка» і «Блёк Народнага Руху Ўкраіны
і Кангрэсу Ўкраінскіх Нацыяналістаў» хоць і плянаваліся на момант правядзеньня апытаньня (22—29 студзеня 2009 году), але так і не былі створаныя.

Апытаньне сацыялягічнай групы «Рэйтынґ»

Больш інфармацыі Партыя ці блёк, «За»(у % да ўсіх апытаных) ...

Прагноз яўкі выбарнікаў

Больш інфармацыі Варыянт адказу, Узровень падтрымкі варыянту адказу ў% ...

Рэмарка: апытаньне праводзілася 24—30 сьнежня 2008 году[9]

Апытаньне цэнтру сацыялягічных дасьледаваньняў і прагназаваньня

Больш інфармацыі Партыя ці блёк, Адсотак галасоў «За» ...
Remove ads

Ход выбараў

Рэгістрацыя суб’ектаў выбарчага працэсу

У выніку супрацьстаяньня Тарнопальскай абласной рады і Тарнопальскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі ўзьнікла сытуацыя, калі паралельна існуюць дзьве Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Спроба скасаваньня выбараў

2 лютага 2009 году ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіныдэпутатамі Іванам Кірыленкам (БЮЦ) і Міколай Мартынекам (НУ—НС) быў зарэгістраваны праект пастановы аб "прызнаньні такой, што спыніла чыннасьць Пастановы Вярхоўнай Рады Ўкраіны «Аб прызначэньні датэрміновых выбараў дэпутатаў Тарнопальскай абласной рады».[11] На думку іхніх апанэнтаў (ў прыватнасьці УА «Свабода»[12], Партыя Рэгіёнаў[13], Адзінага цэнтру[14]) БЮЦ і НЗ — НУ проста баяцца паразы на выбарах. 17 лютага прыхільнікі Усеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода» правялі пікетаваньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны з патрабаваньнямі гарантаваць мясцовае самакіраваньне ў Тарнопальскай вобласьці і не скасоўваць выбараў ў Тарнопальскую абласную раду[15]. Прадстаўнікі Усеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода» таксама абвясьцілі, што ў выпадку скасаваньня Вярхоўнай Радай гэтых выбараў УА «Свобода» будзе ініцыяваць правядзеньне рэфэрэндуму наконт датэрміновага спыненьня паўнамоцтваў Тарнопальскай абласной рады[16] Таксама супраць скасаваньня гэтых выбараў выступілі камуністы[17]

Перадвыбарчая агітацыя

Remove ads

Вынікі выбараў

Thumb
Вынікі выбараў у Тарнопальскую абласную раду (паказаныя толькі тыя партыі, якія здалелі 3% бар’ер)
Thumb
Вынікі па раёнах

Здалелі прайсьці 3% бар’ер 7 партыяў (5 партыяў і 2 блёкі).

Больш інфармацыі №, Партыя ці блёк ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads