Выбухі ў Бэйруце
выбухі, што адбыліся 4 жніўня 2020 году у порце Бэйруту From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбухі ў порце Бэйруту. 4 жніўня 2020 году ў партовай частцы Бэйруту (Лібан) прагрымелі два магутныя выбухі [1][2][3], у выніку чаго загінулі ня менш за 207 чалавек, а блізка 5 тысячаў чалавек параніла. У радыюсе 10 кілямэтраў ад эпіцэнтру былі пашкоджаныя будынкі, вуліцы заваленыя абломкамі дамоў і перакуленымі аўтамабілямі. Выбуховую хвалю адчулі жыхары Кіпру, што за 240 кілямэтраў ад Бэйруту. Каля 300 тысячаў жыхароў лібанскай сталіцы засталіся бяз даху над галавой, а шкода ад выбуху ацэньваецца як мінімум у 3 мільярды даляраў.[4].
Remove ads
Падставы выбуху
Прычынай выбухаў сталі 2750 тон аміячнай салетры, якая захоўвалася на складзе ў порце. Яе канфіскавалі з карабля Rhosus мытныя службы ў 2014 годзе. Судна пад малдаўскім сьцягам, якое належала ўраджэнцу Хабараўску Ігару Грачушкіну, перавозіла груз салетры з Грузіі для Мазамбіку, але спынілася ў Бэйруце з прычыны непаладак. Пазьней уладальнік судна адмовіўся ад грузу, а экіпаж карабля мусіў некалькі гадоў правесьці ў Лібане: вярнуцца на радзіму яны змаглі толькі нядаўна.
Remove ads
Выбух
Першы, менш магутны выбух спарадзіў воблака дыму над полымем і мігатлівыя агні, падобныя на фаервэрк. Другі выбух скалануў цэнтральны Бэйрут і ўзьняў грыбападобнае воблака пылу ў паветра[5]. Ён адбыўся прыкладна а 18:08:18 па мясцоваму часу і стаў прычынай сэйсьмічнай хвалі магнітудай 3,3[3][6][7]. Сьведкі кажуць, што будынкі на адлегласьці 10 кілямэтраў (6,2 міль) атрымалі пашкоджаньні ад выбуху[8].
Remove ads
Пашкоджаньні і ахвяры

Пасьля выбухаў многія людзі ляжалі на зямлі параненымі[9][10]. Загінула ня меней за 135 чалавек, пацярпелі болей за 5000[11].
Каля 300000 чалавек засталіся без жыльля. Улады лічаць, што агульны ўрон складае ад 3 да 5 міліярдаў даляраў[12].
Мясцовыя навіны і заявы лібанскага міністра аховы здароўя Хамада Хасана паказваюць на тое, што колькасьць ахвяр можа быць значна больш[11]. Хасан заявіў, што сотні людзей былі параненыя і чакаецца «шмат траўмаў і значны ўрон»[1][13]. Відавочцы распавялі тэлеканалу LBC, што «па меншай меры дзесяткі людзей пацярпелі, а ў шпіталях было шмат параненых»[14].
Была разбурана штаб-кватэра лібанскай газэты The Daily Star, дзе абваліліся частак даху, выбітыя вокнаў і пашкоджана мэбля[15]. Акрамя іншага, пацярпелі будынкі пасольстваў Казахстана і Расійскай Федэрацыі[16].
Прэм’ер-міністар Лібану Хасан Дыаб абвясьціў, што наступны дзень пасьля выбухаў будзе днём нацыянальнай жалобы[17]. Губэрнатар Бейруту Марван Абуд заплакаў па тэлебачаньні, назваўшы гэта «нацыянальнай катастрофай»[3].
Ліквідацыя наступстваў выбухаў
Лібанскі Чырвоны Крыж заявіў, што кожная наяўная хуткая дапамога з Паўночнага Лібану, Бэка і Паўднёвага Лібану адпраўлялася ў Бейрут, каб дапамагчы пацыентам[3]. Верталёты выкарыстоўваліся для тушэньня вялікага пажару пасьля выбухаў[11]. Шпіталі, якія не пацярпелі ад выбухаў, не давалі рады ад колькасьці параненых[14].
Вінаватыя
Урад Лібану 5 жніўня пастанавіў адправіць пад хатні арышт усё кіраўніцтва бэйруцкага порту, пакуль ня выявяць вінаватых у выбуху, які адбыўся ў Бэйруце напярэдадні[18].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads