Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году
4 выбухі ўздоўж праспэкта К.Марска ў Днепрапятроўску ўдзень 27 красавіка 2012 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вы́бухі ў Днепрапятро́ўску 2012 го́ду — 4 выбухі ўздоўж праспэкта К. Маркса ў Днепрапятроўску (Украіна) ўдзень 27 красавіка 2012 году. Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, у выніку выбухаў пацярпелі 27 чалавек, зь іх 25 шпіталізавалі: аднаму ампутавалі руку, другі знаходзіўся ў цяжкім стане. Яшчэ 1 выбуховую прыладу абясшкодзілі. Пракуратура Днепрапятроўскай вобласьці завяла крымінальную справу па 258-м артыкуле Крымінальнага кодэкса Ўкраіны «Тэрарыстычны акт»[1].
30 траўня 2012 г. генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка паведаміў пра затрыманьне 4 падазраваных[2]. 11 сакавіка 2014 г. Індустрыяльны раённы суд Днепрапятроўска выпусьціў 2 з 4 падазраваных на волю праз адсутнасьць доказаў[3].
Remove ads
Выбухі
Усе 4 бомбы заклалі ў сьметніцы. Паводле Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Украіны, сярод 27 параненых было 9 дзяцей[4].
- Аб 11:50 выбух магутнасьцю ў 160 грамаў трынітраталуолу (ТНТ) адбыўся на трамвайным прыпынку «Опэрны тэатар» на прасп. К.Маркса. Пацярпелі 13 чалавек.
- А 12:20 — магутнасьцю ў 190 грамаў ТНТ каля кінатэатра «Радзіма». Сярод 11 параненых было 9 дзяцей[5].
- А 12:45 — магутнасьцю ў 230 грамаў ТНТ каля ўваходу ў парк імя Лазара Глобы. Пацярпелі 3 чалавекі, зь іх аднаго шпіталізавалі.
- А 13:00 — на трамвайным прыпынку «Опэрны тэатар» магутнасьцю 300 грамаў ТНТ[2].
Remove ads
Беларусь
28 красавіка 2012 г. Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь выказала «шчырыя словы спачуваньня і падтрымкі ўсім украінцам, зь якімі нас зьвязваюць брацкія сувязі». Тым часам Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь прапанаваў Генэральнай пракуратуры Ўкраіны дапамогу ў расьсьледаваньні[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads