Днепрапятроўская вобласьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Днепрапятроўская вобласьць
Remove ads

Днепрапятро́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Дніпропетро́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,9 тыс. км². Насельніцтва — 3 096 485 чалавек (2022). Адміністрацыйны цэнтар — места Дняпро.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на поўдні цэнтральнай частцы Ўкраіны. Мяжуе на поўначы з Палтаўскай і Харкаўскай, на ўсходзе — з Данецкай, на поўдні — з Запароскай і Хэрсонскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай і Кіраваградзкай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 130 км, з захаду на ўсход — 300 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 — −5 °C, ліпеня 22—23,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—450 мм. Тэрмін вэгетацыйнага пэрыяду — 210 дзён.

Рэльеф

Рэльеф вобласьці хваліста-раўнінны. На паўночным захадзе знаходзіцца Прыдняпроўскае ўзвышша, якое паступова зьніжаецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку і абрываецца стромкім уступам ў даліну Дняпра. На крайнім поўдні ўзвышша паступова пераходзіць у Прычарнаморскую нізіну. Левабярэжная частка вобласьці занятая Прыдняпроўскай нізінай, на крайнім паўднёвым усходзе вобласьці распрасьціраецца Прыазоўскае ўзвышша. Тэрыторыя вобласьці падзеленая глыбокімі далінамі рэчак, бэлькамі ды ярамі.

Карысныя выкапні

У вобласьці выяўленыя каля 300 радовішчаў ды значныя запасы паліўна-энэргетычнай сыравіны — вуглю, нафты, газу і газакандэнсату. У выніку геолягавыведчых працаў выяўленыя залатарудныя радовішчы ў Саланянскім і Нікапальскі раёнах.

Водныя аб’екты

У вобласьці цякуць 217 рэчак. Галоўная водная артэрыя — Дняпро. Яго прытокі — Арэль, Самара з Воўчай (левыя), Базаўлук, Мокрая Сура, Інгулец з Саксаганьню (правыя). У межах вобласьці знаходзяцца часткі Днепрадзяржынскага, Дняпроўскага ды Кахоўскага вадасховішчаў. Пабудавана 100 невялікіх вадасховішчаў і 1400 сажалак. На тэрыторыі вобласьці збудаваны канал Дняпро — Крывы Рог, праходзіць траса каналу Дняпро — Данбас.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Расейская паштоўка 1856 году: спадчына і культура Днепрапятроўскай вобласьці.

Засяленьне краю, як сьведчаць вынікі археалягічных дасьледваньняў, пачалася каля 100 тыс. рокаў таму. Уздоўж берагоў Дняпра й Самары існуюць каля 80 месцаў, дзе знойдзены паселішча эпохі палеаліту.

У пэрыяд г. зв. Кіеўскай Русі (ІХ—ХІІ стагодзьдзі) па рацэ Ораль праходзіла мяжа зь землямі качэўнікаў. Мангола-татарская навала спусташыла Прыдняпроўе. Гэтая тэрыторыя атрымала назву Дзікае поле.

Новае засяленьне зьвязанае з узьнікненьнем і разьвіцьцём казацтва, якое сфармавалася ў XV—XVI стагодзьдзях. Менавіта тут узьнікла Запароская Сеч. У 1783 року згодна з указам Кацярыны ІІ пра ліквідацыю Сечы тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Кацярынаслаўскага намесьніцтва Расейскай імпэрыі.

У 1802 року была створаная Кацярынаслаўская губэрня, у склад якой увайшла і тэрыторыя сучаснай Днепрапятроўскай вобласьці.

9 лютага 1932 року была ўтвораная Днепрапятроўская вобласьць у межах УССР[3].

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 7 адміністрацыйных раёнаў[4], 20 местаў, зь якіх 13 — абласнога значэньня, 46 мястэчак, 1369 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads