Выганіцкі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вы́ганіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ўва ўсходняй частцы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Выганічы.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну — 1028 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Лоўча, Ражок, Крупец.
Гісторыя
Выганіцкі раён быў сфармаваны ў 1929 годзе на аснове Выганіцкай воласьці Бежыцкага павету, аднак ужо ў 1932 раён быў скасаваны, а ягоную тэрыторыю падзялілі паміж Бранскім, Почапскім і Трубчэўскім раёнамі. У 1939 годзе Выганіцкі раён быў адноўлены.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Выганіцкі раён. У 1963 годзе раён ізноў скасавалі, а аднавілі ў 1977 годзе.
Remove ads
Дэмаграфія
На 1 студзеня 2009 году насельніцтва раёну складала 22,6 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 83 сельскія населеныя пункты. Найбуйнейшыя сёлы раёну — Кокіна, Лопуш.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
- Выганіцкае мескае паселішча
Сельскія паселішчы:
- Кокінскае сельскае паселішча
- Краснасельскае сельскае паселішча
- Лопускае сельскае паселішча
- Орменскае сельскае паселішча
- Скрабінскае сельскае паселішча
- Сасноўскае сельскае паселішча
- Утынскае сельскае паселішча
- Хмелеўскае сельскае паселішча
- Хутар-Борскае сельскае паселішча
Remove ads
Навука
У сяле Кокіна Выганіцкага раёну разьмяшчаецца Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Славутасьці
Рэшткі старажытных паселішчаў і гарадзішчаў уздоўж рэчак Дзясна і Рэўна.
Асобы
Сяло Лопуш Выганіцкага раёну — радзіма паэта М. Грыбачова.
Вонкавыя спасылкі
Выганіцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Выганіцкі раён на Radzima.org
- Сайт адміністрацыі Выганіцкага раёну Бранскай вобласьці (рас.)
- Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэньняў Бранскай вобласьці(недаступная спасылка) (рас.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads