Выклік (фільм, 2008)
фільм ЗША 2008 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вы́клік» (па-ангельску: Defiance) — фільм рэжысэра Эдварда Цьвіка. Фільм распавядае пра савецка-жыдоўскую партызанку на Заходняй Беларусі за часамі Другой сусьветнай вайны. Зьняты паводле кнігі Нэхамы Тэк «Defiance: The Bielski Partisans».
Remove ads
Сюжэт
Распавядае пра братоў Бельскіх. Тыя пасьля забойства нацыстамі іх сям’і ствараюць у Налібоцкай пушчы партызанскі атрад, каб дапамагаць жыдам. На працягу фільму атрад павячлічваецца, мацнее, пераносіць нядолю вайны, будуе свае няпростыя адносіны зь мясцовымі жыхарамі й савецкімі партызанамі…
У фільме мясцовая паліцыя прадстаўлена выключна беларускаю, тысячны савецкі партызанскі атрад сьпявае, ідучы па лесе, «Купалінку» (дзякуючы настойваньню аднаго са студэнтаў ЭГУ «Купалінка» замяніла плянаваны раней «Черный ворон»)[3].
Remove ads
Акторы
- Дэніэл Крэйг — Туві Бельскі
- Ліў Шрайбэр — Александр (Зус) Бельскі
- Джэймі Бэл — Азаель (Ізраель) Бельскі
- Джордж Макай — Арон Бельскі
- Алан Кардунэр — Шамон
- Марк Фэўерштэйн — Мальбін
- Мія Васікоўска — Хая
- Равіль Ісянаў — Віктар Панчэнка, камандзір партызанскага атряду «Октябрь»
- Яцэк Коман — Канстанцін «Косьцік» Казлоўскі
Здымкі
Здымкі адбываліся ў Летуве ў 2008 годзе. У масоўцы беларускіх партызанаў гралі студэнты ЭГУ.
Ацэнкі
Фільм зроблены ў тыпова галівудзкім выданьні — мала сапраўдных гістарычных фактаў, але больш прыдуманых сцэнарыстам[4][5]. З зоркамі-акторамі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads