Выпрата
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выпра́та, Малі́наўка — рака ў Лагойскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Іліі (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.
Remove ads
Пачынаецца каля вёскі Выпраты Лагойскага раёну, цячэ паўночнымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 2 км на поўнач ад вёскі Сакалоўкі. На працягу 3 км мае каналізаванае рэчышча (на ўсход ад вёскі Сакалоўкі да вусьця). Каля вёскі Калачы (на рацэ) і на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўкі (у абалоне) сажалкі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads