Калачы (Менская вобласьць)
вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калачы́[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Калачы ўваходзяць у склад Янушкавіцкага сельсавету.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
У 16 стагодзьдзі сяло, шляхецкая ўласнасьць у Менскім павеце і ваяводзтве. У 1582 годзе ўласнасьць Яна Ясінскага. У канцы 18 ст. вёска, цэнтар Калачоўскага староства Менскага ваяводзтва. У 1799 годзе сяло на р. Вяпраты, 7 двароў, 50 жыхароў, дзяржаўная ўласнасьць, карчма, вадзяны млын. У 1870 годзе вёска, 24 душы мужчынскга полу. У 1920 годзе ў двары сьвятара адчынена школа, якую наведвалі дзеці з трох навакольных вёсак, у 1924 годзе ў ёй вучыліся 35 калачоўскіх дзяцей. З 1924 году цэнтар Калачоўскага сельсавету ў Лагойскім раёне Менскай акругі, з 1938 году ў Менскай вобласьці, меўся вадзяны млын. У 1941 годзе 28 двароў, 120 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 2 двары, загубілі 9 жыхароў, 63 жыхары вывезлі ў Нямеччыну, 4 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 жыхар у партызанскай барацьбе. З 1954 году ў складзе Янушкавіцкага сельсавету. У 1969 годзе ў вёсцы налічвалася 55 двароў, 173 жыхары.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 296 жыхароў
- 1 студзеня 2003 году — 122 двары, 388 жыхароў
- 1999 год — 369 жыхароў
Гаспадарка
У вёсцы разьмешчаныя цэнтральная сядзіба калгасу «Селішча», комплексна-прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads