Ілія
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́лія, Ільля, Ілья — рака ў Беларусі, у басэйне Нёману. Цячэ ў Лагойскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1220 км². Выдатак вады ў вусьці 8,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічаў у межах Менскага ўзвышша, упадае ў паўднёвую затоку Вялейскага вадасховішча.
Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Абалона забалочаная, нізкая, яе шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй зьвілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м.
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads