Вышаград

замак і раён у Празе (Чэхія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Вышаград
Remove ads

Вы́шаград (па-чэску: Vyšehrad) — даўняя крэпасьць (замак), разьмешчаная над правым берагам Вэлтавы на поўдзень ад цэнтру Прагі, а таксама аднайменны гістарычны раён чэскай сталіцы.

Замак
Вышаград
Vyšehrad
Thumb
Вышаград над Вэлтавай
КраінаЧэхія
МестаПрага
АдрасДа ратонды[d][1]
Каардынаты50°3′48″ пн. ш. 14°24′58″ у. д.
Першае згадваньнеX стагодзьдзе
СтатусНацыянальная славутасьць Чэскай рэспублікі[d][2] і культурны помнік Чэхіі[d][2]
Сайтpraha-vysehrad.cz
Вышаград на мапе Чэхіі
Thumb
Вышаград
Вышаград
Вышаград на Вікісховішчы

Крэпасьць паўстала ў другой палове X стагодзьдзя як княскі замак. Традыцыйна лічыцца адным зь першых цэнтраў чэскай дзяржавы да ўзьнікненьня пабудаванага Пржэмыславічамі княскага Праскага Граду (параўнайце места і Вышгарад у Кіеве, дзяцінец і Рурыкава гарадзішча ў Ноўгарадзе й іншыя падобныя «двайныя сыстэмы» ў славянскіх местах). Лічылася раўнапраўнай з Праскім Градам каралеўскай рэзыдэнцыяй да часоў Карла IV (XIV стагодзьдзе). У 1420 годзе ўзятая гусітамі пад камандаваньнем Яна Жыжкі. У другой палове XVII стагодзьдзя была перабудаваная ў барокавым стылі. У межах Вялікае Прагі з 1883 году. У 1962 годзе ўключаны ў сьпіс культурных славутасьцяў Чэхаславаччыны(cs).

У Вышаградзе разьмешчаныя гатычны сабор сьвв. Пятра і Паўла, рэшткі старажытнай раманскай базылікі, а таксама найстарэйшы будынак Прагі — раманская ратонда сьв. Марціна XI стагодзьдзя. Вышаградзкія могілкі — месца пахаваньня знакамітых дзеячоў Чэхіі.

На Мэтрамосьце, які вядзе на ўзгорак, разьмешчаная станцыя мэтро «Вышаград».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads