Вэнэцыя (футбольны клюб)
футбольны клюб з Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вэнэцыя» (па-італьянску: Venezia) — італьянскі футбольны клюб з гораду Вэнэцыі. Заснаваны ў 1907 годзе. Уладальнікі Кубка Італіі (1941).
Remove ads
Гісторыя
Футбольны клюб «Вэнэцыя» паўстаў 14 сьнежня 1907 году, дзякуючы руплівасьці 20 энтузіястаў, які дамаглі зьліцьця футбольных сэкцыяў двух вэнэцыянскіх спартовых клюбаў, як то таварыства баявой гімнастыкі і «Канстантына Рэер». Месцам, абраным заснавальнікамі, каб даць жыцьцё новаму футбольнаму клюбу, стаў рэстаран Да Нанэ ін Кортэ дэль’Орса недалёка ад Кампа-Сан-Барталяміё. Сярод заснавальнікаў былі Давідэ Фана, які быў абраны першым прэзыдэнтам каманды, а таксама Вальтэр Эмісэгер з швайцарскага клюбу «Вінтэртур». Эмісэгер стаў першым трэнэрам каманды і ейным капітанам[1].

У першыя гады матчы клюбу ладзіліся ў сасновым лесе Сант’Элены. Першыя матчы «Вэнэцыі» былі згуляныя супраць камандаў з Падуі, Вэроны і Вічэнцы, а таксама супраць экіпажаў караблёў, якія прыбывалі ў порт Вэнэцыі. Першай футбольнай сустрэчай клюбу зважаецца матч 22 сьнежня 1907 году супраць клюбу «Вічэнца», які скончыў унічыю зь лікам 1:1[2]. «Вэнэцыя» дэбютавала ў найвышэйшым дывізіёне Італіі ў 1909 годзе. Зьяўляючыся адзіным клюбам з Вэнэта, «Вэнэцыя» была наўпрост дапушчаная да паўфіналу, дзе сустрэлася зь пераможцам зоны Лямбардыі клюбам «Мілянэзэ», але была разгромленая зь лікам 7:1 у першым матчы і лікам 11:2 у матчы ў адказ[3]. «Вэнэцыя» брала ўдзел ў Прыма-катэгорыі, якая была найвышэйшым дывізіёнам чэмпіянату Італіі, з сэзону 1910—1911 гадоў па сэзон 1914—1915 гадоў, які стаў апошнім перад далучэньнем Італіі ў Першую сусьветную вайну. 7 верасьня 1913 году быў адкрыты вэнэцыянскі стадыён на востраве Сант’Элена, які сёньня вядомы як П’ерлюіджы Пэнца. На ім была крытая трыбуна дзеля 500 гледачоў[4]. У красавіку 1919 году клюб быў аб’яднаны з яшчэ адной каманды гораду — «Аўрорай». У гэты ж час урад даў клюбу 40 тысяч лір у якасьці кампэнсацыі за выкарыстаньне спартовай пляцоўкі ў якасьці вайсковай базы. У 1920-я гады «Вэнэцыя» часта гуляла ў другім дывізіёне. 1 жніўня 1934 году клюб вярнуўся да сваіх традыцыйных чорнага і зялёнага колераў[5].
У сэзоне 1934—1935 гадоў «Вэнэцыя» заняла 11-ы радок і была паніжаная ў Сэрыю С, але знаходжаньне ў трэцім дывізіёне было нядоўгім, бо ўжо праз год клюб прасунуўся ў Сэрыю Б. Каманда працягвала змагацца ў другім дывізіёне, няблага выступаючы ў айчынным кубку. У сэзоне 1938—1939 гадоў дружына заняла другое месца і атрымала павышэньне ў Сэрыю А, што было дасягнута драматычным чынам, бо вэнэцыяны перамоглі «Аталянту» ў Бэргама зь лікам 0:1 у апошнім туры і абагналі іх у табліцы толькі за кошт найлепшай розьніцы галоў[6]. Пераможны гол быў на рахунку Франчэска Пэрніга[7]. Ажно да спыненьня футболу ў Італіі ў сувязі з Другой сусьветнай вайной «Вэнэцыя» заставалася ў Сэрыі А, здабыўшы Кубак Італіі ў 1941 годзе і змагаючы за скудэта ў сэзоне 1941—1942 гадоў.
Remove ads
Склад
- Актуальны на 14 лютага 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads