Вязенская
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вя́зенская (Вя́зынь, Раза́нка) — рака ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток Вусы (верхні прыток Нёману). Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5‰.
Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Арэхаўская (Менскі раён), працякае па паўднёва-заходніх схілах Менскага ўзвышша, упадае ў Вусу каля в. Уса. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 10 км (ад в. Вязанка да вусьця)[1].
У пачатку 1980-х каля в. Чыкі была перагароджаная запрудай, дзеля ўтварэньня сажалкі. На рэчцы ля в. Чыкі была прыкмечаная хахуля[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads