Вуса (прыток Нёмана, Узьдзенскі раён)
рака ў Беларусі, верхні правы прыток Нёману From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуса (Уса́) — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 115 км. Плошча вадазбору 1345 км². Выдатак вады ў вусьці 6,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 0,8 км на захад ад вёскі Шышкаў, цячэ паўднёвымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 0,5 км на ўсход ад вёскі Пад’ельнікаў Узьдзенскага раёну.
Даліна зьвілістая, у верхняй частцы V-падобная (шырыня 300—500 м), ніжэй трапэцападобная, пашыраецца да 2 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м, ніжэй за ўток Узьдзянкі 1—2 км, перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. Рэчышча на працягу 5,5 км (ад вёскі Саковічаў да вёскі Чэрнікаўшчыны) каналізаванае, на астатнім працягу моцна зьвілістае.
Шырыня ракі ў межань 7—10 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёскі Усы сажалка плошчай 0,08 км²[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads