Вязовыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вязовыя[1] (Ільмы) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 8 родаў і каля 64 відаў.[2]
Remove ads
Этымалёгія
Паходзіць ад назвы роду Ulmus — назва вяза ў старажытных рымскіх аўтараў ад кельцкай мовы, elm, olme — вяз.
Апісаньне
Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы або хмызьнякі, лісьцеападныя альбо вечназялёныя. Лісьце чарговае альбо рэдка супратыўнае, простае, суцэльнае альбо дробна зубчастае, прылісткі прысутныя. Кветкі аднаполыя, аднадомныя ці двухполыя, адзінкавыя ці ў пучках, распускаюцца звычайна рана ўвесну да распусканьня лісьця, радзей увосень. Калякветнік просты, званочкавы ці лейкападобны, 4- або, часам, 5–6-больш-менш глыбока лопасьцевы. Тычачак столькі ж, як і доляй калякветніка, ці ўдвая больш. Слупок з 2 пладалісьцікаў; завязь верхняя аднагняздовая, з 1 семязавязьзю, радзей 2-гняздовая з 2. Лычыкаў 2. Плод – аднанасенны, часта крылаты арэшак, ці касьцяніца[3][4][5].
Remove ads
Сістэматыка
Сям‘я налічвае 8 родаў і звыш 64 відаў, пашыраных у абодвух паўшар'ях. У Беларусі 1 (Ulmus) род і 4 віды.[6]
Арэал
Чальцы сям'я шырока распаўсюджаны па паўночным умераным поясе й распаўсюджаны ў іншых месцах, за выключэньнем Аўстралазіі.[3][4][5]
- Толькі род Ulmus мае неразарваны (суцэльны) шырокі арэал.
- Ampelocera — род дрэў трапічных лясоў з нізкіх і сярэдніх вышынь, якія сустракаюцца ад Мэксыцы да Бразыліі.
- Hemiptelea — род дрэў расьце ў Кітаі й на Карэйскім паўвостраве
- Holoptelea — род дрэў расьце ў Азіі, Афрыцы.
- Phyllostylon — род дрэў расьце ў Бразыліі.
- Planera — адзіны сучасны прадстаўнік роду плянэра — рэліктавая расьліна, што зрэдку сустракаецца ў Фларыдзе й прылеглых раёнах паўднёвага ўсходу Паўночнай Амэрыкі.
- Zelkowa — Японія, раёны Паўднёвага й Цэнтральнага Кітая, Закаўказьзе, раёны Пярэдняй Азіі – выспа Крыт.
Роды Aphananthe, Celtis, Pteroceltis і Trema, якія раней часам адносілі да Ulmaceae, цяпер адносяць да Cannabaceae.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads