Вялікае Існа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Вялі́кае І́сна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Гарадзец.

Возера
Вялікае Існа
КраінаБеларусь
Плошча0,3 км²
Плошча вадазбору186 км²
Максымальная глыбіня11 м
Найбольшая даўжыня1 км
Найбольшая шырыня0,44 км
Даўжыня берагавой лініі2,52 км
Аб’ём вады1,54 млн м³
Каардынаты55°4′43″ пн. ш. 28°30′19″ у. д.
Вялікае Існа на мапе Беларусі ±
Thumb
Вялікае Існа
Вялікае Існа

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ўшачы, якая працякае праз возера. Плошча возера Белае складае 0,3 км². Найбольшая глыбіня возера — 11 м. Даўжыня возера — 1 км, найбольшая шырыня — 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,52 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,54 млн м³, плошча вадазбору возера — 186 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 20 м, знаходзяцца пад лесам. Берагі возера нізкія, месцамі забалочаныя. На паўднёвым усходзе берагі тарфяністыя, парасьлі хмызьняком.

Дно вадаёму высланае глеем. На поўначы, усходзе і ў літаральнай зоне ёсьць пяшчаныя адкладаньні.

Расьліннасьць у возера пашыраная да глыбіні 3,5 м.

У Вялікае Існа ўпадаюць 3 ручаі, адзін зь іх — з возера Звонь.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 113
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads