Звонь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Звонь (Званское) — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Ушачаў, каля вёскі Звонь.

Возера
Звонь
КраінаБеларусь
Плошча1,46 км²
Максымальная глыбіня17,9 м
Найбольшая даўжыня2,1 км
Найбольшая шырыня1,14 км
Даўжыня берагавой лініі7 км
Аб’ём вады8,78 млн м³
Каардынаты55°3′46.92″ пн. ш. 28°31′42.72″ у. д.
Звонь на мапе Беларусі
Thumb
Звонь
Звонь

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча Звоні складае 1,46 км². Найбольшая глыбіня возера — 17,9 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 1,14 км. Даўжыня берагавой лініі — 7 км. Аб’ём вады ў возеры складае 8,78 млн м³.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 5—9 м, на паўночным усходзе вышыня схілаз сягае 20—25 м. Схілы пераважна разараныя, на поўдні і захадзе — парасьлі лесам. Берагі возера нізкія, пяшчаныя і пясчана-галечныя, часткова знаходзяцца пад хмызьняком.

Дно вадаёма да глыбіні 3,5—4 м пяшчанае, на большых глыбінях — глеістае.

Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае да 35 м.

Возера мае 3 выспы, агульная плошча якіх складае 4,2 га (0,042 км²).

На поўдні ў возера ўпадае рака Зуйніца, на поўначы з Звоні выцякае ручай у возера Вялікае Існа.

На возера адзначаныя пасяленьні баброў. Таксама вадаём уваходзіць у зону адпачынку курорта «Ўшачы».

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads