Вялікае Сяло (Маладэчна)

прадмесьце Маладэчна (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялікае Сяло, прадмесьце Вялікае Сяло — гістарычная мясьціна Маладэчна, разьмешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы места, на месцы гістарычнага раёну праходзіць вуліца з адпаведнай назвай «Вялікасельская».

Гісторыя

Вёска Вялікае Сяло вядомая з XIX стагодзьдзя, разьмяшчалася на тракце Вільня-Менск. Прыватнае ўладаньне Тышкевічаў, Лапацінскіх. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў вёсцы пражывала 461 жыхар, налічвалася 52 двары. У 1880 годзе вёска згарэла.[1] Паводле перапісу 1897 году Вялікае Сяло мела 763 жыхары.

18 сакавіка 1921 року падпісаная Рыская мірная дамова, паводле якой Вялікае Сяло ўваходзіла ў склад Польшчы, дзе стала цэнтрам вясковай грамады Маладэчанскай гміны.

У 1994 годзе вёска была далучаная да складу горада Маладэчна.[2]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads