Вялікая Румынія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая Румынія
Remove ads

Вялі́кая Румы́нія (па-румынску: România Mare) — ідэя максымальнага пашырэньня граніцы Румыніі. Рэалізавалася падчас існаваньня Каралеўства Румынія[1], калі пасьля аб’яднаньня Румыніі і абвяшчэньня яе незалежнасьці падчас узброеных канфліктаў і войнаў граніцы дзяржавы былі максымальна пашыраны.

Thumb
Мапа Румынскага каралеўства часоў найбольшага яго росквіту
Thumb
Адміністрацыйная мапа Румынскага каралеўства ў 1930 годзе
Remove ads

Гісторыя

Падчас Другой Балканскай вайны ў склад Румыніі ўвайшла Паўднёвая Дабруджа, затым, пасьля распаду Расейскай імпэрыі, у Бэсарабіі была абвешчана Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка, якая аб’ядналася з Румыніяй. Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны падчас Чэхаславацка-вугорскай вайны Трансыльванія і Букавіна таксама аб’ядналіся зь ёй. Пэрыяд паміж 1918 і 1940 гадамі быў часам найбольшага пашырэньня граніцаў дзяржавы. Пасьля бэсарабска-букавінскага паходу РСЧА, тэрытарыяльных саступак Вугоршчыны і Баўгарыі тэрыторыя Румыніі значна паменшылася. Гэта спрычынілася да зьмены ўраду на пранямецкі.

Remove ads

Апагей

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Румынія зноў пачала пашырацца. Гітлер дазволіў Румыніі забраць Бэсарабію і Заднястроўе, дзе ў яе складзе ўтварылася Трансністрыя. У нацыяналістычнай румынскай літаратуры, якая выдавалася ў той час, пісалася, што за Днястром жывуць абруселыя румыны, а ўся тэрыторыя ад Прут да Паўднёвага Буга гістарычна цесна зьвязана з Румыніяй і павінна належыць ёй[1][2]. Ужо падчас германскага наступу на Савецкага Саюза ў румынскай прэсе пісалася пра магчымую перадачу Румыніі тэрыторыяў да Дняпра. У газэце «Курэнтул» быў выдадзены матэрыял, у якім пісалася пра неабходнасьць пашырыць тэрыторыю дзяржавы да Уральскіх гор і такім чынам забясьпечыць стварэньне «Румынскай імпэрыі да варотаў Азіі»[1].

Thumb
Адваротны бок франтавых дакумэнтаў, выдадзеных інжынэр-капітану Турбаеўскаму К. І. у Адэсе 24 жніўня 1944 году перад дэсантам у Жэбрыяны — Вылкавэ. Для эканоміі паперы дакумэнты часам пісаліся на афіцыйных блянках Трансністрыі. Гэта блянк дакументу на атрыманьне фінансавых сродкаў для рэпатрыянтаў з Румыніі, якія перасяляліся ва Ўкраіну.
Remove ads

Паражэньне

Аднак ідэя не была рэалізавана ў сувязі з контрнаступам савецкіх войскаў. Пасьля паражэньня Румыніі ў Другой сусьветнай вайне было зноў афіцыйна замацавана аддзяленьне ад Румыніі Бэсарабіі і Паўночнай Букавіны, у той час як адрынутая ад Вугоршчыны Паўночная Трансыльванія была Румыніі вернутая. У наш час, пасьля распаду СССР і падзеньня рэжыму Чаўшэску ў Румыніі, спробаў рэалізаваць ідэю Вялікай Румыніі ў межах 1918—1940 гг. афіцыйна не рабілася, аднак ідэя стварэньня аб’яднанай дзяржавы Румыніі і Малдовы (у яе міжнародных прызнаных граніцах) карыстаецца папулярнасьцю.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads