Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна
Remove ads

Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна ці Вялікая рэфармацкая царква (па-вугорску: Református Nagytemplom) — магчыма найбольш вядомы архітэктурны помнік у Дэбрэцэне, які знаходзіцца ў ніжняй частцы гораду, паміж плошчай Кошута і плошчай Кальвіна. Яна зьяўляецца сымбалем пратэстанцтва ў Вугоршчыне, і, верагодна, менавіта з-за гэтай царквы Дэбрэцэн часта лічыцца «кальвінісцкім Рымам». З плошчай у 1500 м² яна зьяўляецца найвялікшай пратэстанцкай царквой у Вугоршчыне. Яна таксама мае найвялікшы звон з усіх існых вугорскіх пратэстанцкіх цэркваў. Вялікая царква была пабудаваная паміж 1805 і 1824 у нэаклясыцыстычным стылі.

Царква
Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна
Thumb
Вялікая царква
КраінаВугоршчына
ГорадДэбрэцэн
Каардынаты47°31′55″ пн. ш. 21°37′26″ у. д.
Архітэктурны стыльнэаклясыцызм
Аўтар праектуМіхай Пэхі[d]
Будаваньне18051824 гады
Асноўныя даты:
1297—1311 — будаўніцтва храму сьв. Андрэя
на месцы спаленага сярэднявечнага храму

1564храм быў спалены 2-і раз
1628рэканструкцыя царквы
11 чэрвеня 1802 — спаленая ў 3-і раз
1805—1824 — канчатковая рэканструкцыя
Статусцарква
Сайтnagytemplom.hu
Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна на мапе Вугоршчыны
Thumb
Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна
Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна
Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Царква стаяла на гэтым месцы і ў сярэднявеччы, але была спаленая. На яе месцы паміж 1297 і 1311 гг. пабудавалі гатычны зальны храм сьв. Андрэя, плошча якога складала прыблізна 16×46 мэтраў. Новазбудаваная царква была спаленая ў чарговы раз у 1564 годзе. У 1626 годзе пратэстанцкія вернікі Дэбрэцэна пачалі будаваць царкву сьв. Андрэя ізноў і пры падтрымцы Георгія I Ракацы рэканструкцыя завяршылася ў 1628 годзе. У 1640—1642 гадох да царквы была прыбудаваная вежа і вялізны звон вагай у 300 кг, зроблены аўстрыйскімі жаўнерамі. У 1707 годзе цягам вызваленчага паўстаньня, ініцыяванага Фэрэнцам II Ракацы царква была моцна пашкоджаная імпэрскімі войскамі. У трэці раз царква была спаленая 11 чэрвеня 1802 году падчас вялікага пажару, які зьнішчыў большую частку Дэбрэцэна.

Новаўзьвядзеньне Вялікай Царквы пачалося 8 красавіка 1805 году. Праект быў зроблены Міхаям Пешым, але падчас канструкцыі будоўчыя пляны зьмяняліся некалькі разоў. Згодна з арыгінальным праектам форма першага паверху мусіла мець крыжападобную форму зь вялікім купалам уверсе, але ад гэтага пляну адмовіліся, збольшага па фінансавых чыньніках.

Заходняя вежа была збудаваная ў 1818 годзе, усходняя — 6 жніўня 1821 году. Вежы маюць вышыню ў 61 мэтар кожная. Першапачаткова плянавалася, што купал пакрые вершыню будынка, але гэтага не было зроблена і калі рэканструкцыя завяршылася фасад будынку выглядаў нязграбна зь вялікім прасторавым прамежкам паміж вежамі. Пагэтаму ў 1823—1824 фасад царквы быў крыху мадыфікаваны. Вежным дахам сталі ўласьцівыя барочныя элемэнты. Зь левай (заходняй) вежы адкрываецца жывапісная панарама. Старажытны звон Ракацы быў рэстаўраваны пасьля пажару і зараз знаходзіцца там жа, у левай (заходняй вежы).

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Фатэль Кошута Вялікага

Цэнтральны нэф царквы сягае на 55 м у даўжыню і на 15 м у шырыню. Даўжыня трансэпта (папярочнага нэфа) 38 м і 14 м у даўжыню. Як і ў іншых пратэстанцкіх цэрквах нутраныя муры памаляваныя ў белы колер. Нутраная частка мае вышыню ў 21 м. Царква зьмяшчае каля 5000 людзей (з 3000 сідзячымі).

Вялікая царква таксама мае і гістарычную каштоўнасьць: падчас вугорскай рэвалюцыі 1848—1849 гг. 14 красавіка 1848 году Лайош Кошут зацьвердзіў Вугорскую дэклярацыю незалежнасьці і быў абраным кіраўніком краіны. Фатэль, на якой ён сядзеў магчыма ўбачыць у Вялікай царкве.

Царква мае два арганы, адзін зь іх знаходзіцца ў паўднёвай частцы па-над галоўным уваходам. Гэта новы, электрычны арган з рэзануючымі трубамі, трыма клявіятурнымі радамі і 52 рэгістрамі быў зроблены Пэтэрам Альбэртам у 1981 годзе. Старэйшы, клясычны арган знаходзіцца за катэдрай. Ён быў зроблены ў 1838 годзе Якабам Дойчманам. Гэта язычковы арган з трыма клявіятурнымі радамі і 43 рэгістрамі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads