Вялікая сынагога (Віцебск)

коілшняя сынагога ў Віцебску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая сынагога (Віцебск)
Remove ads

Вялікая сынагога[a] або Заручаўская сынагога — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзілася ў Заручаўі, на беразе ракі Дзьвіны паміж Набярэжнай і Заручаўскай вуліцамі. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.

Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сынагога
Thumb
Вялікая сынагога
КраінаБеларусь
МестаВіцебск
Каардынаты55°11′24.1″ пн. ш. 30°11′59.6″ у. д.
Канфэсіяюдаізм
Дата скасаваньня1929
Вялікая сынагога на мапе Беларусі
Thumb
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Узьнікненьне жыдоўскай грамады Віцебску датуецца другой чвэрцю XVII ст. У 1627 годзе яна атрымала дазвол на будаваньне сынагогі, якую скончылі каля 1630 году. Да сярэдзіны XVIII ст. грамада налічвала больш за 600 чалавек[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У канцы XVІІІ — пачатку XІX ст. сынагогу рэканструявалі

Найноўшы час

У 1929 годзе савецкія ўлады зачынілі сынагогу, а па Другой сусьветнай вайнезьнішчылі яе будынак.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў 2-павярховы аб’ём, пастаўлены на высокі цокаль. З заходняга боку далучаліся жаночыя галерэі на другім паверсе, з паўднёвага і паўночнага бакоў — прастакутныя 2-павярховыя прыбудовы, пад адной зь якіх знаходзіліся скляпеністыя сутарэньні. Таўшчыня сьценаў каля падмуркаў дасягала двух мэтраў. Фасады завяршаліся фігурнымі шчытамі зь люкарнамі і калёнамі на высокіх пастамэнтах.

У аснове ўнутранага пляну будынка — квадрат, скляпеньні якога падзяляліся на 9 роўных палёў, якія абапіраліся на чатыры слупы ў цэнтры. Слупы, паміж якімі знаходзілася біма, перакрываліся высокім купалам[2].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. таксама Галоўная сынагога, Харальная сынагога

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads