Вялікая сынагога (Пінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая сынагога (Пінск)
Remove ads

Вялікая сынагога[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры места, каля Рынку на Папярочна-Школьнай вуліцы[b]. Твор архітэктуры рэнэсансу. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі сынагогу.

Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сынагога
Thumb
Вялікая сынагога
КраінаБеларусь
МестаПінск
Канфэсіяюдаізм
Архітэктурны стыльрэнэсансная архітэктура[d]
Дата заснаваньняXV стагодзьдзе
Вялікая сынагога на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першую драўляную сынагогу ў Пінску збудавалі ў 1506 годзе[1]. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную бажніцу.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1656 годзе будынак пацярпеў у пажары. Пазьней бажніцу адбудавалі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сынагога працягвала дзеяць.

Найноўшы час

7 жніўня 1921 году моцна пацярпела ад мескага пажару. У 1920-я гады будынак сынагогі рэканструявалі. У гэты час вакол сынагогі праходзіла Акружная вуліца, на якой разьмяшчаліся яшчэ дзьве сынагогі[2].

У Другую сусьветную вайну сынагога нязначна пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта быў абарончы будынак, амаль квадратны ў пляне. Заходні фасад зь левага боку вылучаўся круглай абарончай вежай.

У выніку рэканструкцыі 1920-х гадоў зьнмянілася канструкцыя даху і завяршэньне будынка.

Галерэя

Вонкавы выгляд

Інтэр’ер

Заўвагі

  1. таксама Галоўная сынагога
  2. Цяпер тэрыторыю сынагогі часткова займае Дом культуры (паўночна-ўсходняя частка ГДК)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads