Вялікія Тыневічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Тыне́вічы (па-польску: Tyniewicze Duże, па-падляску: Velíki Tinevíčy) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).
Гісторыя
Вёска заснаваная ў 17 стагодзьдзі як прадмесьця Нараў (Падляскае ваяводзтва) Нарвы. Вядома, што ўжо ў 1750 годзе была тут пабудаваная ўніяцкая царква сьв. Эвангеліста Лукі (як філія парафіі ў Нарве). Старая царква згарэла ў 1944 годзе, падпаленая савецкімі жаўнерамі. Сёньняшняя праваслаўная царква сьв. Лукі была пабудаваная ў 1948 годзе[2]. З 1982 году Вялікія Тыневічы зьяўляюцца сядзібай самастойнай парафіі[1]. У Вялікіх Тыневічах у 1980 — 2010 гадах існаваў беларускі фалклёрны калектыў Тыневічанкі[3], які выконваў песьні на беларускай мове і падляскім дыялекце.[4]

Remove ads
Ураджэнцы
- Андрэй Садоўскі(pl) (нар. 1945) — польскі прафэсар сацыялёгіі, дасьледчык тэмаў нацыяльнасьці на культурных памежжах
- Мікола Ваўранюк (нар. 1966) — беларускі журналіст, рэжысэр дакумэнтальных фільмаў, супрацоўнік Беларускага Радыё Рацыя ды тэлеканалу Белсат, вядучы тэлеперадачы «Беларускі тыдзень»
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads