Вялікі Пёс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кі Пёс (па-лацінску: Canis Major, CMa) — адно з 88 сучасных сузор’яў, якое паходзіць з Старажытнай Грэцыі і было пералічанае ў «Альмагесьце» Пталемэя, астранома II стагодзьдзя. Міталягічна, Вялікі Пёс — адзін з псоў, што дапамагаюць у паляваньні Арыёну (побач з Малым Псом). У сузор’і Вялікага Пса знаходзіцца зорка Сырыюс (α Вялікага Пса) — падвойная зорка, ня толькі найярчэйшая ў сузор’і, але і ва ўсім начным небе — мае бачную зорную велічыню −1,46m. Сваёй яскравасьцю яна абавязаная і блізкаму разьмяшчэньню адносна Сонечнай сыстэмы: знаходзячыся за 8,60 сьв. гадоў ад Сонца, Сырыюс зьяўляецца 5-й найбліжэйшай зоркай. Наадварот, іншыя яскравыя аб’екты сузор’я найчасьцей — аддаленыя яскравыя і звышгіганты. Так, Адара (ε Вялікага Пса), другая паводле яскравасьці зорка Вялікага Пса, мае зорную велічыню 1,5. За ёй ходам ідзе Вэзэн (δ CMa) — 1,8, Мірцам (β CMa) — 2,0, і Алюдра (η CMa) — 2,4. Чырвоны звышгігант VY Вялікага Пса — адна з найбуйнейшых зорак, вядомых навуцы.
Remove ads
Характарыстыка
Вялікі Пёс — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, якое ў паўднёвым паўшар’і можна назіраць улетку, а ў паўночным — зімою. Мяжуе з Адзінарогам на поўначы (разьдзяляе Вялікага Пса з Малым Псом), Кармою на ўсходзе й паўднёвым усходзе, Голубам на паўднёвым захадзе, і Зайцам на захадзе. Трохлітарнай абрэвіятурай паводле вызначэньня IAU ад 1922 году зьяўляецца CMa.[1] Афіцыйныя граніцы сузор’я, як яны былі вызначаныя Эжэнам Дэльпортам у 1930 годзе, уяўляюць сабой 4-кутнік. У экватарыяльнай сыстэме каардынат каардынаты простага ўзьняцьця межаў ляжаць паміж 06г 12,5х і 07г 27,5х, а каардынаты схіленьня — паміж −11,03° і −33,25°.[2] На небе Вялікі Пёс займае плошчу 380 кв. градусаў і мае 43-е месца сярод сузор’яў паводле плошчы. Кульмінацыі сузор’е дасягае кожны год 4 красавіка а 21 гадзіны.[3]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads