Малы Пёс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы́ Пёс (па-лацінску: Canis Minor, CMi) — невялікае сузор’е ў паўночнай частцы экватарыяльнага пояса зорнага неба. У якасьці двухзоркавага астэрызму Малы Пёс быў уключаны ў сьпіс з 48 сузор’яў, складзены Кляўдыюсам Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Побач зь Вялікім Псом, Малы Пёс выяўляўся як адзін з псоў паляўнічага Арыёна.
Малы Пёс мае толькі дзьве зоркі, ярчэйшыя за чацьвертую зорную велічыню: Працыён (α Малога Пса) зь велічынёй 0,34 і Гамэйса (β Малога Пса), якая мае зорную велічыню 2,9. У часе сваіх назіраньняў Ёган Баер даў абазначэньні васьмі зоркам, у тым ліку Альфе і Бэце, а Джон Флэмстыд налічыў 14 зорак. Працыён — сёмая ў небе зорка паводле яскравасьці, а таксама адна з найбліжэйшых да Зямлі. Гэта жоўта-белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці зь белым карлікам-кампаньёнам. Гамэйса — сіне-белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці. Зорка Лейтэна — чырвоны карлік дзявятай зорнай велічыні. Апошняя зьяўляецца другой найбліжэйшай да Зямлі зоркай у сузор’і Малога Пса пасьля Працыёна.
У пачатку сьнежня ў сузор’і Малога Пса пачынаецца мэтэорны паток Каніс-Мінарыды.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads