Вялікі арлец
від птушак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікі арлец (Clanga clanga) — драпежная птушка сямейства Ястрабіныя.
Remove ads
Апісаньне
Вялікая птушка даўжынёй 59—71 см з размахам крылаў 157—179 см. Маса цела 1,6—2,5 кг, асобныя саміцы да 3,2 кг.
Галава і покрыўнае пер’е(en) цёмна-карычневыя і кантрастуюць са сьвятлейшым апярэньнем. У палявых умовах цяжкаадрозны ад свайго найбліжэйшага суродзіча — малога падворліка.
Першаснае махавае пер’е чарнаватае зь сьветлымі аснаваньнямі ўнутраных апахалаў; на хвасьце — цёмна-бурае, часам з чарнаватым папярочным малюнкам. У маладых арляцоў апярэньне зь сьветлымі кроплепадобнымі плямамі, у дарослых на гузцы крыху сьвятлейшае апярэньне. Дзюба і кіпцюры чорныя. Васкавіца і ногі жоўтыя. Ногі апёраныя да самых пальцаў.
Голас падобны да сабачага брэху.
Remove ads
Распаўсюджаньне
Міграцыйны від, расьсяляецца па ўсёй паўночнай паласе Эўразіі ад Цэнтральнай Эўропы да Манголіі і Кітаю. Зімуе ў паўднёва-ўсходняй Эўропе, паўночна-ўсходняй Афрыцы, Сярэднім Усходзе ды Індыйскім субкантынэнце. Вяртаньне з выраю адбываецца даволі позна. У Беларусі адна з найбольшых папуляцыяў — ад 120 да 150 параў[1].
Від схільны да вандраваньняў. Звычайна вялікі арлец ня селіцца далей за Нямеччыну, аднак час ад часу птушак можна сустрэць і далей на захад.
У зімовы пэрыяд птушкі больш трымаюцца разам, чым пры размнажэньні. Дзеля аховы тэрыторыі могуць зьбірацца разам да дзесяці арляцоў ды нават іншых ястрабіных, напрыклад чорных каршуноў або стэпавых арлоў.
Remove ads
Пражываньне і размнажэньне
Пражывае ў мяшаных лясох ды каля поймавых лугоў, балотаў, рэк і азёраў. Палюючы, лунае ня вялікай вышыні або вышуквае здабычу на зямлі.
Харчуецца дробнымі грызунамі і птушкамі.
Гняздуе ў кронах дрэваў, адно гняздо часта выкарыстоўваецца некалькі разоў. У траўні саміца адкладае 1—3, але найчасьцей 2 яйкі, уздутыя альбо амаль эліптычныя. Птушаняты вылупляюцца праз 40 дзён. Малодшае птушанё паддаецца ганеньням старэйшага і, як правіла, гіне ў першыя два тыдні жыцьця. У веку 8—9 тыдняў птушаняты стаюць на крыло, пэўны час яшчэ трымаюцца з бацькамі, а з дасягненьнем стацевай сьпеласьці шукаюць уласную тэрыторыю і пару.
Статус
Занесеныя ў сьпіс уразьлівых відаў МСАП. Зьмяншэньне колькасьці адбываецца з-за страты годных для пражываньня тэрыторыяў, умяшаньня чалавека (мэліярацыя, вырубка лясоў ля вялікіх вадаёмаў, паляваньне, набліжэньне да гнёздаў у гнездавы пэрыяд), зьмяншэньня разнастайнасьці харчовых відаў.
Галерэя
- На зімаваньні ў Ізраілі
- У палёце
- Адпачынак у Індыі
- На паштовай марцы Беларусі
- Museum specimen
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads