Вячаслаў Крывулец

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячасла́ў Крывуле́ц (нарадзіўся 27 лютага 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Мікашэвічаў».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў займацца футболам у родных Мікашэвічах, а з 2015 году выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў за «Шахцёр» 6 верасьня 2016 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (2:0). У кастрычніку 2016 году гуляў за «Шахцёр» у Юніёрскай лізе УЭФА.

У лютым 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[3], дзе быў адным з асноўных гульцоў. Па заканчэньні арэнды ў студзені 2019 году пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве ўзмоцніў склад менскага «Тарпэда»[4]. 19 траўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейскага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі цяжкасьці клюбу пакінуў «Тарпэда».

У пачатку 2020 году далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёру», які на той час спаборнічаў у Другой лізе, аднак згуляў толькі ў двух матчах і ўжо ў траўні пакінуў каманду. Сэзон 2021 году пачаў у складзе салігорскага «Партызану». У першай палове 2022 году заставаўся ў камандзе, але не выходзіў на поле. У ліпені 2022 году далучыўся да капыльскай «Бабоўні», а ў ліпені 2023 году прыяднаўся да «Мікашэвічаў».

Міжнародная

У сакавіку 2017 года выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads