Вячаслаў Шаршуноў
беларускі навуковец, дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячасла́ў Шаршуно́ў (нар. 4 траўня 1949 у в. Круглоўка Смаленскай вобласьці) — беларускі навукоўца ў галіне машынабудаваньня, гісторыі навукі, тэхнікі ды адукацыі. Чалец-карэспандэнт НАН Беларусі (ад 2003 году). Доктар тэхнічных навук (1991), прафэсар (1992). Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998). Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу 1-га скліканьня. Працаваў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры ды навуцы. Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2010).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1971 годзе. У 1992—1995 рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Ад 2000 намесьнік старшыні Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Ад 2003 рэктар Магілёўскага дзяржаўнага інстытуту харчаваньня. Займаўся праблемамі энэргазьбераганьня, машынабудаваньнем для сельскай гаспадаркі. Гісторык беларускай навукі. Аўтар больш як 50 падручнікаў, больш як 370 навуковых публікацыяў, больш як 73 вынаходніцтваў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads