Інжынэрная справа
дастасоўная навука From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Інжынэ́рная спра́ва, інжынэ́рыя (па-француску: Ingénierie, таксама інжынірынг ад анг. Engineering, зыходна ад лац. Ingenium — вынаходлівасьць; выдумка; веды, майстэрскі) — вобласьць чалавечай інтэлектуальнай дзейнасьці, дысцыпліна, прафэсія, задачай якой уважаецца прыкладаньне дасягненьняў навукі, тэхнікі, выкарыстаньне законаў і прыродных рэсурсаў длеля разьвязаньня канкрэтных праблемаў, мэтаў і задачаў чалавецтва.

Інакш кажучы, інжынэрыя ёсьць сукупнасьць прац прыкладнога характару, якая ўключае перадпраектныя тэхніка-эканамічныя дасьледаваньні й абгрунтаваньні плянаваных капіталаўкладаньняў, неабходную лябараторную й экспэрымэнтальную дапрацоўку тэхналёгіяў і прататыпаў, іхную прамысловую прапрацоўку, а таксама наступныя паслугі й кансультацыі. Спэцыялістамі, які займаюцца інжынэрай справай называюць інжынэрам. Шырокая інжынэрная дысцыпліна ўключае ў сябе шэраг больш спэцыялізаваныя паддысцыпліны, кожная зь якіх мае больш канкрэтны акцэнт на пэўныя вобласьці навукі й тэхналёгіі.
Remove ads
Этымалёгія
Інжынэрыя існуе са старажытных часоў, калі людзі зрабілі фундамэнтальныя вынаходзтвы, як то вынаходзства шківа, рычага й кола. Кожнае з гэтых вынаходзтваў, у адпаведнасьці з сучасным вызначэньнем тэхнікі, выкарыстоўвае асноўныя мэханічных прынцыпы для распрацоўкі карысных інструмэнтаў і аб’ектаў.
Тэрмін «інжынэрыя» сам па сабе мае значна больш позьнюю этымалёгію, якая вынікае са слова «інжынэр», якое ў сваю чаргу ўзыходзіць да 1325 году, калі слова engine’er (у літаральным сэнсе — «той, хто прыводзе ў дзеяньне рухавік»), першапачаткова азначала «канструктара ваенных машынаў». Такім чынам панятак «рухавік» ставіўся да ваеннай машыны, гэта значыць да мэханічнага збудаваньня, якое выкарыстоўвалася ў вайне, як то катапульта. На сёньняшні дзень гэтае вызначэньне слова «інжынэрыя» састарэла, аднак прыкметным выключэньнем састарэлага выкарыстаньня й па сёньняшні дзень ёсьць ваенна-інжынэрныя корпусы, як то інжынэрны корпус арміі ЗША.
Слова «рухавік» у сваю чаргу ёсьць яшчэ больш старажытным, і ў канчатковым рахунку, яно выніке з лацінскага слова ingenium (каля 1250 году), што азначае «прыроджаная якасьць, асабліва разумовыя здольнасьці»[1].
Пазьней, для канструяваньня грамадзянскіх структур, як то мастоў і будынкаў, сфармаваўся новы панятак «цывільная інжынэрыя»[2], які ўвайшоў у лексыкон як спосаб правесьці адрозненьне паміж той дысцыплінай, якая спэцыялізуецца на будаўніцтве неваенных праектаў і той, якая ставіцца да ваеннай тэхнікі.
Remove ads
Гісторыя
Антычнасьць

Фарос Александрыйскі, піраміды ў Эгіпце, Вісячыя сады Сэміраміды, Акропаль і Парфэнон у Грэцыі, рымскія аквэдукі, Вія Апія й Калізэй, Тэатыўакан, гарады й піраміды імпэрыяў мая, інкаў і ацтэкаў, Вялікая Кітайская сьцяна, храм Брыхадэшварар й грабніцы Індыі, сярод шматлікіх іншых, ёсьць сьведчаньнем вынаходлівасьці й майстэрства старажытных цывільных і вайсковых інжынэраў.
Самым раньнім вядомым інжынэрам-будаўніком быў Імхатэп[2]. У якасьці аднаго са службовых асобаў фараона Джасэра, ён, верагодна, распрацаваў і кіраваў будаўніцтвам пірамідаў Джасэра ў Сакары ў Эгіпце каля 2630—2611 гадоў да н. э.[3]. Ён таксама быў адказным за першае вядомае выкарыстаньне калёнаў у архітэктуры.

У Старажытнай Грэцыі былі створаны машыны, як у грамадзянскай, гэтак і ў ваеннай галінах інжынэрыі. Мэханізм Антыкітэра ёсьць першым вядомым мэханічным кампутарам[4][5], а мэханічных вынаходзтвы Архімэда зьяўляюцца прыкладамі раньняга машынабудаваньня. Некаторыя з вынаходзтваў Архімэда, а таксама мэханізм Антыкітэра патрабуюць глыбокія ведаў дыфэрэнцыяльнай перадачы або плянэтарнай перадачы, два ключавых прынцыпы ў машыннай тэорыі, з дапамогаў якіх былі распрацаваны зубчастых перадачы ў прамысловай рэвалюцыі, і да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца сёньня ў самых розных галінах, як то робататэхніка й аўтамабільная тэхніка[6].
Кітайскія, грэцкія й рымскія войскі выкарыстоўвалі складаную ваенную тэхніку й вынаходзтвы, як то артылерыю, якая была распрацавана грэкамі каля IV стагодзьдзя да н. э.[7], трырэмы, балісты й катапульты.
Сярэднявечча й Эпоха Рэнэсанса
У Сярэднявеччы вайсковымі інжынэрамі быў распрацаваны трэбушэт.

Першымі практычнымі прыладамі, якія працавалі на энэргіі ветру, былі ветракі ці ветраныя помпы, якія ўпершыню зьявіліся ў мусульманскім сьвеце ў IX стагодзьдзі за часам Залатога веку ісламу на тэрыторыях сучасных Ірану, Аўганістану й Пакістану[8][9][10][11]. Самай раньняй практычнай паравой машынай уважаецца паравы круцяк, які працаваў на паравой турбіне. Ён быў апісаны ў 1551 годзе Такі ад-Дынам у Асманскім Эгіпце. Прылада для апрацоўкі бавоўны была вынайдзена ў Індыі ўжо ў VI стагодзьдзі[12], а калаўрот зьявіўся ў мусульманскім сьвеце ў пачатку XI стагодзьдзя[13]. Абедзьве гэтыя прылады сталі асновай дзеля разьвіцьця бавоўнаперапрацоўчай прамысловасьці. Калаўрот таксама стаўся папярэднікам прасьніцы «Джэні», якая стала ключавой інавацыяй у час раньняй прамысловай рэвалюцыі ў XVIII стагодзьдзі.
Першым інжынэрам-электрыкам лічыцца Ўільям Гілбэрт, які ў 1600 годзе выдаў публікацыю «De Magnete», у якім упершыню выкарыстоўваецца тэрмін «электрычнасьць»[14]. З пашырэньнем інжынэрыі як прафэсіі ў XVIII стагодзьдзі тэрмін інжынэрная справа стаў прымяняцца да больш вузкай практычнай сфэры навукі, у цеснай сувязі з матэматыкай і натуральнымі навукамі. Акрамя таго, у дадатак да вайскова-цывільнай сфэры да панятку было далучана мэханістычнае мастацтва.
Сучаснасьць
Будаўніцтва каналаў было важнай інжынэрнай задачай на раньніх этапах прамысловай рэвалюцыі[15]. Джон Сьмітан быў першым, хто назваў сябе цывільным інжынэрам. Ён часта ўважаецца бацькам гэтага кірунку інжынэрнай справы. Сьмітан быў ангельскім інжынэрам, які праектаваў масты, каналы, гавані й маякі. Акрамя таго, ён быў здольным машынабудаўніком і выдатным фізыкам. Сьмітан цягам сямі гадоў ладзіў экспэрымэнты з мадэльлю воднага кола, вызначаючы спосабы павышэньня ягонай эфэктыўнасьці[16]. Інжынэр усталяваў жалезныя восі й шасьцярні для водных колаў. Сьмітан таксама зрабіў мэханічныя паляпшэньні Ньюкамэнавай паравой машыны. Ён распрацаваў трэці маяк Эдыстоўна, дзе ўпершыню выкарыстоўваў «гідраўлічную вапну» (разнавіднасьць рошчыну, які цьвярдзее пад вадой) і распрацаваў мэтад з выкарыстаньнем шчыльна стасаваных гранітных блёкаў дзеля будаўніцтва маяка. Сьмітан сыграў важную ролю ў гісторыі й разьвіцьці сучаснага цэмэнту, бо менавіта ён вызначыў патрабаваньні да складу, неабходныя дзеля атрыманьня «гідраўлічнасьці» вапны. Ягоная праца ў канчатковым выніку прывяла да вынаходзтва портлэндцэмэнту.

Дзякуючы прыкладальнай навукі была распрацаваная паравая машына. Усё запачаткавалася з вынаходзтва баромэтру й вымярэньня атмасфэрнага ціску Эванджэлістам Тарычэльлі ў 1643 годзе, дэманстрацыі сілы атмасфэрнага ціску Ота фон Герыке з выкарыстаньнем магдэбурскіх паўшар’яў у 1656 годзе, а таксама лябараторных экспэрыментаў Дэні Папэна. Папэн стварыў экспэрымэнтальныя мадэлі паравых машынаў і прадэманстраваў выкарыстаньне поршня, які ён прадэмантраваў грамадзкасьці ў 1707 годзе. Эдўард Сомэрсэт, 2-гі маркіз Ўустэру, апублікаваў кнігу з 100 вынаходзтвамі, у якой утрымліваўся мэтад узьняцьця вады, падобны да пэркалятара. Сэм’юэл Морлэнд, матэматык і вынаходнік, які займаўся распрацоўкай помпаў, пакінуў нататкі ў арсэнале Ваксхолу адносна праекту паравой помпы, які прачытаў Томас Сэйвэры. У 1698 годзе Сэйвэры пабудаваў паравую помпу пад назвай «сябар шахтара». У сваім прыстасаваньні ён выкарыстоўваў як вакуўм, гэтак і ціск[17]. Разьвіцьцё гэтай прылады прывяло да прамысловай рэвалюцыі ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі пасьля таго, улічваючы пачатак масавай вытворчасьці. Томас Ньюкамэн, гандляр жалезам, які ў 1712 годзе стварыў першую камэрцыйную поршневую паравую машыну, ня меў навуковай падрыхтоўкі[18].

Выкарыстаньне паравых чугунных цыліндраў дзеля нагнятаньня сьціснутага паветра ў гісэрневыя печы прывяло да значнага павелічэньня вытворчасьці жалеза ў канцы XVIII стагодзьдзя. Больш высокія тэмпэратуры ў печах, дасягнутыя дзякуючы паравым нагнятальнікам, дазволілі выкарыстоўваць больш вапны ў працэсе плаўленьня, што зрабіла магчымым пераход ад драўнянага вугалю да вугалю каменны[19]. Гэтыя інавацыі зьнізілі кошт вытворчасьці жалеза, што зрабіла эканамічна прыбытковым будаўніцтва конных чыгунак і жалезных мастоў. Працэс пудлінгаваньня, запатэнтаваны Гэнры Кортам у 1784 годзе, дазволіў масава вырабляць каванае жалеза. Гарачае выдзіманьне, запатэнтаванае Джэймзам Бамонам Нілсанам у 1828 годзе, значна зьнізіла колькасьць паліва, неабходнага дзеля выплаўленьня жалеза. Разьвіцьцё высокацісковых паравых машынаў забясьпечыла дастатковую магутнасьць у адносінах да вагі, што зрабіла магчымым стварэньне паравых чоўнаў і лякаматываў[20]. Новыя працэсы вытворчасьці сталі, як то бэсэмэраўскі працэс і выкарыстаньне мартэнаўскай печы, распачалі эпоху цяжкага машынабудаваньня ў канцы XIX стагодзьдзя. Адзін з самых вядомых інжынэраў сярэдзіны XIX стагодзьдзя, Ізамбард Кінгдам Брунэл, будаваў чыгункі, докі й параходы.

Прамысловая рэвалюцыя стварыла попыт на машыны з мэталічнымі дэталямі, што прывяло да распрацоўкі шэрагу варштатаў. Высьвідраваньне чыгунных цыліндраў з высокай дакладнасьцю стала магчымым дзякуючы вынаходніцтву сьвідравальнай машыны Джонам Ўілкінсанам, якая лічыцца першым у сьвеце варштатам. Іншыя варштаты ўлучалі такарна-шрубарэзны варштат, фрэзэрны варштат, рэвальвэрна-такарны варштат і габлявальны варштат. Дакладныя тэхналёгіі мэханічнай апрацоўкі былі распрацаваныя ў першай палове XIX стагодзьдзя. Да іх стасаваліся выкарыстаньне фіксатараў-накіроўвальнікаў дзеля кіраваньня рухам інструмэнту па нарыхтоўцы й фіксацыі нарыхтоўкі ў слушным становішчы. Варштаты й тэхналёгіі апрацоўкі, якія забясьпечвалі вытворчасьць узаемазаменных дэталяў, дазволілі наладзіць буйнамаштабную фабрычную вытворчасьць да канца XIX стагодзьдзя[21].
Да 1875 году ў Кембрыдзкім унівэрсытэце бракавала катэдры прыкладальнай мэханікі, а ў Оксфардзкім унівэрсытэце катэдра інжынэрыі была створаная толькі ў 1907 годзе. У той жа час у Нямеччыне тэхнічныя ўнівэрсытэты зьявіліся раней. Асновы электратэхнікі ў XIX стагодзьдзі былі закладзеныя экспэрымэнтамі Алесандра Вольтам, Майклам Фарадэям, Георга Ома й іншымі. У 1816 годзе быў вынайдзены электрычны тэлеграф, а ў 1872 годзе зьявіўся электрарухавік. Тэарэтычныя дасьледаваньні Джэймза Максўэла й Гайнрыха Гэрца ў канцы XIX стагодзьдзя прывялі да зьяўленьня электронікі. Пазьнейшыя вынаходзтвы, як то вакуўмная лямпа й транзыстар, яшчэ больш паскорылі разьвіцьцё электронікі, дасягнуўшы такой ступені, што на сёньня колькасьць інжынэраў-электрыкаў і электроньнікаў перавышае колькасць спэцыялістаў у іншых інжынэрных галінах.
Хімічная інжынэрыя разьвілася ў канцы XIX стагодзьдзя. Прамысловая вытворчасьць у вялікіх аб’ёмах патрабавала новых матэрыялаў і працэсаў, і да 1880 году попыт на масавую вытворчасьць хімікатаў быў настолькі вялікім, што былая створана новая галіна, прысьвечаная распрацоўцы й масаваму выпуску хімікатаў на новых прамысловых прадпрыемствах. Роля інжынэраў-хімікаў палягала на праектаваньні хімічных заводаў і распрацоўцы тэхналягічных працэсаў. Авіяцыйная інжынэрыя займаецца працэсам праектаваньня самалётаў, у той час як касьмічная інжынэрыя пашырае межы дысцыпліны, улучаючы праектаваньне касьмічных апаратаў. Ейныя вытокі можна прасачыць да авіяцыйных піянэраў пачатку ХХ стагодзьдзя, але ж дасьледаваньні сэра Джорджа Кейлі адносяцца да апошняга дзесяцігодзьдзя XVIII стагодзьдзя. Раньнія веды ў галіне авіяцыйнай інжынэрыі былі перадусім эмпірычнымі, прычым некаторыя паняткі й навыкі былі запазычаныя зь іншых галінаў інжынэрыі.
Remove ads
Глядзіца таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads