Вігілій з Трыдэнту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвяты́ Вігі́лій (па-лацінску: Vigilius; к. 353 — 26 чэрвеня 405) — хрысьціянскі сьвятар, першы біскуп Трыдэнту (Трэнта).
Сьв. Вігілій быў сынам сьв. Максентыі і братам сьв. Клаўдыяна і сьв. Магарыяна. Нарадзіўся ў Трыдэнце (альбо пераехаў туды ў вельмі раньнім узросьце). Вучыўся ў Атэнах. Пасьвечаны на біскупа Валерыянам з Аквілеі альбо сьвятым Амброзіям з Мэдыяляну. Навяртаў арыянаў і язычнікаў. Разбурыў у сваім дыяцэзе статую Сатурна, за што язычнікі забілі яго камянямі.
Прылічаны да сьвятых, лічыцца апякунам Трэнта і Тыролю. На ягонай магіле быў узьведзены касьцёл.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads