Трэнта
места ў Трэнтына-Альта Адыджэ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трэ́нта (па-італьянску: Trento, па-нямецку: Trient, па-лацінску: Tridentum) — горад у Італіі, сталіца рэгіёну Трэнтына-Альта Адыджэ і правінцыі Трэнтына. Насельніцтва гораду на 2004 год — 55 197 чалавек (разам з прадмесьцямі — 110 142 чалавекі).
Remove ads
Гісторыя

Першапачаткова заснаваны кельтамі, Трэнта быў заваяваны рымлянамі ў 1 стагодзьдзі да н. э. У канцы 4 стагодзьдзя ў горадзе зьявіўся першы біскуп, сьвяты Вігілій. Пасьля падзеньня Рымскае імпэрыі горад пабываў пад уладаю готаў, ламбардаў, франкаў, і нарэшце зрабіўся часткаю Сьвятое Рымскае імпэрыі. З 1027 году, па рашэньні імпэратара Конрада II, горадам кіраваў прынц-біскуп, якія меў адначасова сьвецкую ды царкоўную ўладу. У 1545—1563 гадах у Трэнта праходзіў Трыдэнцкі Сабор.
Улада прынцаў-біскупаў скончылася ў 1801 годзе, калі горад быў захоплены Напалеонам. У 1814 годзе гэтыя землі перайшлі да Імпэрыі Габсбургаў, а пасьля Першае сусьветнае вайны далучаныя да Італіі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads