Відзаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́дзаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтар савету — мястэчка Відзы (не ўваходзіць у склад савету).
Гісторыя
Створаны 8 красавіка 2004 году. Відзаўскаму сельсавету былі перададзеныя 75 вёсак скасаванага Відзаўскага пасялковага савету (за выключэньнем Відзаў і сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Бярозавы край»), 26 вёсак скасаванага Дрысьвяцкага сельсавету і 20 вёсак скасаванага Казянскага сельсавету.
17 сакавіка 2010 году ліквідаваныя хутары Аўштакальня і Калёнія[1].
26 кастрычніка 2011 году ліквідаваныя населеныя пункты Балікі, Бержанішкі, Кірмялішкі, Кузьмішкі, Шлявішкі[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads