Візіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Візіла
Remove ads

Візіла (лац. Wizilo[1], Wizelo[2]; ? — 1088) — арцыбіскуп Майнцу (з 1084).

Хуткія факты арцыбіскуп Майнцу, Дзейнасьць ...

Біяграфія

Служыў сьвятаром у Гальбэрштаце. Узвысіўся пры падтрымцы імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Генрыха IV, прыхільнікам якога быў у час канфлікту з Ватыканам, падтрымліваў антыпапу Клімэнта III.

У 1084 годзе атрымаў пасьвячэньне на арцыбіскупа Майнцу. У 1085 годзе вёў перамовы ад імя імпэратара з папскім легатам, будучым Папам рымскім Урбанам II. Таго ж году Візілу за стараннасьць, зь якой ён бараніў інтарэсы імпэратара, асудзілі за сыманію і адлучылі ад кіроўнага Сыноду Квэдлінбургу[3].

У траўні 1087 году «імпэрскі прэфэкт Везіла» спрыяў стаўленіку імпэратара антыпапе Клімэнту III у выгнаньні з Рыму Папы рымскага Віктара III[4].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads