Візіла (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Візіла (Вішэла, Вісель, Віжэль, Вісул, Весіла, Везела, Вішлі) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Вісіла або Візіла, пазьней Вісула, Вісэль або Візэль (Wisilo, Wizilo, Wizila[1], Wisulo[2], Wissel[3], Wisel) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[5].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Wiesel[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вишлии (умова 1219 году); Olyzar Wessilonis 18 студзеня 1401 году)[7]; Бутвид Вишеловичь (1537—1538 гады)[8]; на витине своей панъ Бернатъ Веселъ (XVI ст.)[9]; Wezeła (1603—1629 і 1608—1616 гады)[10]; Marcin y Paweł Wezelowie (1624 год)[11]; Agnes Wezelowa de Wezele (1652—1672 гады)[11]; Obrąb Dudeliszki drugie… Andrżey Wisuł. Erman Wisuł… Obrąb Łukianiszki… Jur Wisuł (1 лютага 1765 году)[12]; Wincenty Wisielewicz (1847 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Візіла († 1088) — арцыбіскуп Майнцу
- Вішлі († па 1219) — літоўскі князь з роду Рушкавічаў
- Алізар Весілавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі
- Бутвід Вішэлавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[8]
- Франц Віжэль — жыхар маёнтку Ласосны (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1726 годзе[14]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads