Віктар Астроўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́ктар Астро́ўскі (28 жніўня 1912, в. Засімавічы, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня, сёньня Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць — 31 жніўня 1975, Лёндан, Вялікабрытанія) — беларускі грамадзкі дзяяч на эміграцыі, публіцыст, картограф. Сын Радаслава Астроўскага.

Жыцьцяпіс

Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя, быў чальцом Беларускага студэнцкага саюзу, студэнцкай карпарацыі «Скарынія». Скончыў агранамічны факультэт Познанскага ўнівэрсытэту (інжынэр-аграном).

У кастрычніку 1939 року ў Вільні арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лягераў (тэрмін адбываў у Варкуце, Расея). Яго маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лягеры ў Казахстане. Уцёкшы зь лягеру, прайшоў пешкі 300 км. З канца 1941 у Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якой прымаў удзел у штурме Монтэ-Касіна (Італія, травень 1944 р.).

З 1946 жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у вугальных шахтах, потым на працягу 20 гадоў — у друкарні апэратарам машынаў.

Remove ads

Дзейнасьць

Займаўся вывучэньнем картаграфіі Беларусі. Аўтар шэрагу кніг па беларускай картаграфіі і старажытных назвах Беларусі, а таксама публіцыстычных брашур і артыкулаў, прысьвечаных гісторыі XX ст. і скіраваных супраць апанэнтаў БЦР — Рада БНР. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт.

У 1960-х гг. займаўся выданьнем часопісу «Аб’еднаньне». Зьбіраў калекцыю картаў, якая пасьля ягонай сьмерці была перададзеная ў Скарынаўскую бібліятэку.

Remove ads

Творы

  • На крывіцкім панадворку (псяўдонім Аркадзь Прадуха). Лондан, 1956. — 15 стар. машынапісу (Бібліятэка царквы БАПЦ святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку)
  • Russia the suburb of hell from Ivan Kalita to Khrushchev Nikita. — London, 1961 — 84 s.
  • ŽYDY na Bielarusi i Ukrainie (krynicy anty-semityzmu). KAMPILACYJA. — London, 1967. — 20 стар. машынапісу (Б-ка царквы БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку)

Літаратура

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Рэдактар Алег Гардзіенка. — Мн.: Медысонт. — Т. 2010. — С. 520. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 18).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads