Скарынія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Скарынія
Remove ads

«Скарынія» («Scorinia» (лац.)) — беларуская студэнцкая карпарацыя ў Вільні, статут якай зацьверджаны Сэнатам Унівэрсытэту Стэфана Баторага 12 чэрвеня 1931 году пад назваю Białoruska Korporacja Studencka «Scorinia» (пол.)[1]. Прэсавым органам карпарацыі быў часопіс «Novaja Varta», які выдаваўся лацінкай. «Скарынія» абаснавалася на вуліцы Сьв. Яна.

Хуткія факты Дата ўтварэньня, Дата спыненьня існаваньня ...
Thumb
Прэзыдыюм Беларускай студэнцкай карпарацыі ў Вільні. Трэці зьлева Аўген Бартуль, 1932 г.
Remove ads

Сымбалі

Лёзунг карпарацыі: «Labor omnia vincit» па-беларуску: Праца ўсё пераможа. Карпарацыйная шапка была аксамітная, чорная з залата-чырвонай абводкай. На ворсе шапкі быу выгафтаваны золатам арнамэнт, які складаўся са столькі частак, колькі было ваяводзтваў у Вялікім Княстве Літоўскім; у сярэдзіне гэтага арнамэнту было кола (сымбаль карпарацыі) у якім была выгафтавана манаграма карпарацыі, якая складалася зь літараў: V.C.F.C.S.! (Vivat! Crescat! Florat! Corporation, Skorinia), што азначала: «Жыве! Расьце! Квітнее! Карпарацыя Скарынія!». Такая самая манаграма зроблены зь серабра насілася на чорна жоўта-чырвонай істужцы на камізельцы зь левага пляча на правы бок. Мастак Язэп Драздовіч выразаў на ліпавай дошцы герб карпарацыі й намаляваў патрона карпарацыіі Францішка Скарыны. 29 лістапада 1931 году адбылося асьвячэньня сьцягу карпарацыі[2]. Аўген Бартуль напісаў гімн карпарацыі, да якога музыку склаў Альбін Стаповіч[3].

Да працы, брацьця, як адзін,
І сьветлай будучыні дні
Прыйдуць у адказ на творчы ўздым,
Скаваныя у сьвятым агні.

Для беларускае зямлі
Ня страшыць шэрань працы нас,
Мы сілы аддамо свае
За перамогі сьветлы час.

 Аўген Бартуль, [4][3]

Remove ads

Гісторыя

Карпарацыя «Скарынія» была заснавана зь былых сяброў Беларускага студэнцкага саюзу 19 траўня 1931 году[5]. Закладчыками карпарацыіі былі: Аўген Бартуль, Кастусь Глінскі, Тамаш Грышкевіч, Язэп Ермаковіч, Сяргей Жураўлёў, Ян Зянюк, Міхась Маркевіч, Міхась Маскалік, Анатоль Сакалоў, Альбэрт Мільлер, Сяргей Самахвал, Сяргей Сарока, Станіслаў Станкевіч, Часлаў Ханяўка, Мікола Шкялёнак, Анатоль Шкутка, Пётра Шчасны. У Скарыніі аказаліся першыя новыя кандыдаты ў сябры (фуксы): Віктар Астроўскі, сын сэнатара Вячэслава Багдановіча Глеб Багдановіч, Міхась Шчасны[3][6].

Першым старшынёю карпарацыі быў абраны Кастусь Глінскі, а сябрамі — Леанід Галяк і Альбэрт Мільлер. Усе закладчыкі адразу сталі паўнаправнымі сябрамі (кімільтонамі). 16 чэрвеня 1931 году адбыўся сход заснавальнікаў карпарацыі дзеля перавыбараў уладаў на першы сэмэстар. Старшынёй праўленьня стаў Кастусь Глінскі, намесьнікам старшыні — Аўген Бартуль, сакратаром праўленьня Альбэрт Мільлер, старшынёй сталага карпаратыўнага суду — Мікалай Шкялёнак. Старэйшына карпарацыі — Ян Зянюк. Куратар — прафэсар Унівэрсытэту Стэфана Баторага, доктар Ежы Панейка(uk)[1]. Мэтай карпарацыі меў быць яе пазапартыйны характар. Студэнтаў падтрымлівалі ганаровыя сябры карпарацыі — «філістар гонорыс каўзэ» — дзеячы Цэнтрасаюзу: Антон Луцкевіч, Радаслаў Астроўскі, Антон Неканда-Трэпка[3].

На другі сэмэстар 1931—32 акадэмічнага году выбраны прэзыдыюм карпарацыі. Старшынёй праўленьня стаў Кастусь Глінскі, намесьнікам старшыні — Пётра Шчасны, сакратаром праўленьня Часлаў Ханяўка, старшынёй сталага карпаратыўнага суду — Аўген Бартуль. Старэйшынай карпарацыі — Анатоль Сакалоў[7].

5 сьнежня 1933 году выбраны прэзыдыюм праўленьня карпарацыі. Старшынёй праўленьня стаў Міхась Маркевіч, намесьнікам старшыні — Часлаў Ханяўка, сакратаром праўленьня Міхась Шчасны, старшынёй сталага карпаратыўнага суду — Сяргей Самахвал. Старэйшынай карпарацыі — Язэп Ермаковіч[8].

Часопісы Biełaruskaja krynica, Шлях моладзі й Золак у сваіх артыкулах крытыкавалі Карпарацыю «Scorinia» за супрацоўніцтва з польскімі студэнцкімі арганізацыямі[9][10][11][12].

Корпорацыя «Скарынія» спыніла існаваньне ў выніку ўнутраных супярэчлівасьцяў у 1934 годзе[13][14]. 22 чэрвеня 1934 году рашэньнем сэнату была забаронена дзейнасьць карпарацыі «Скарынія»[15].

Замест скасаванай у 1934 годзе рэктарам унівэрсытэту студэнцкая карпарацыі «Скарынія» у пачатку 1935 году яна была адноўлена пад назовам «Беларускае таварыства імя Францішка Скарыны»[16]. Беларускае Студэнцкае Таварыства імя Францішка Скарыны й карапарацыя «Скарынія» па сутнасьці былі вельмі падобнымі. Структура іх дзейнасьці палягала на вядзеньні культурна-асьветніцкай работы чальцамі арганізацыі, як сярод беларусаў студэнтаў так і на ўсёй тэрыторыі Польшчы[17]. Рашэньнем сэнату Віленскага ўнівэрсытэту ад 19 чэрвеня 1936 году на аснове параграфа 24 пункт I распараджэньня міністра веравызнаньняў і адукацыі Польшчы «Абакадэмічных таварыствах» было распушчана БСТ імя Францішка Скарыны[18].

Remove ads

Чальцы карпарацыі «Scorinia»[19]

  1. Анджэеўскі, Павел (Факультэт права й сацыяльных навук)
  2. Анішкевіч, Антоні (Факультэт права й сацыяльных навук)
  3. Антоневіч, Казімір (Факультэт права й сацыяльных навук)
  4. Астроўскі, Віктар (Факультэт права й сацыяльных навук, WMP) — прыняты 8 чэрвеня 1932, сакратар праўленьня 2-е сэмэстар 1932/1933 гг
  5. Ахрам-Ахрамовіч, Конрад (Факультэт права й сацыяльных навук)
  6. Багдановіч, Глеб (Мэдыцынскі факультэт) — прыняты 06 жніўня 1932 году
  7. Багдзевіч, Вацлаў (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук)
  8. Бартуль, Аўген (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік; намесьнік старшыні 1 сэмэстар 1931/1932 гг
  9. Белятка, Міхал (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук) — прыняты 13 сакавіка 1932 году
  10. Бірынчык, Міхал (Факультэт права й сацыяльных навук)
  11. Бурак, Юзаф (Факультэт права й сацыяльных навук)
  12. Васкель, Эдвард (Мэдыцынскі факультэт)
  13. Валошын, Міхал (Факультэт права й сацыяльных навук)
  14. Глінскі, Канстанцін (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік, старшыня праўленьня 1931/1932, 1932/1933, 1-ы сэмэстар 1933/1934
  15. Галяк, Леанід (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік, намесьнік старшыні 1-ы сэмэстар 1932/1933, старэйшына 2-і сэмэстар 1932/1933, сакратар праўленьня 1-ы сэмэстар 1933/1934
  16. Грыч, Станіслаў (Факультэт права й сацыяльных навук)
  17. Грышкевіч, Тамаш (Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук) — заснавальнік, (выдалены без права вяртаньня 1934)
  18. Драгун, Эдмунд (Факультэт права й сацыяльных навук)
  19. Ермаковіч, Юзаф (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік, намесьнік старшыні 1 сэмэстар 1932/1933 гг. старэйшына 1 сэмэстар 1932/1933, 2 сэмэстар 1933/1934 гг.
  20. Жвярко, Ўладзіслаў (Факультэт права й сацыяльных навук)
  21. Жураўлеў, Сяргей (Факультэт гуманітарных навук) — заснавальнік (сыйшоў у лістападзе 1931)
  22. Зенюк, Ян (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік, старэйшына 1 сэмэстар 1931/1932 гг
  23. Ільяшэвіч, Тодор (Факультэт гуманітарных навук) — заснавальнік
  24. Карпіньскі Веніямін (Факультэт права й сацыяльных навук)
  25. Кашэ, Міхал (Факультэт права й сацыяльных навук)
  26. Кавецкі, Эдмунд (Факультэт права й сацыяльных навук)
  27. Калодка, Аляксандар (Факультэт права й сацыяльных навук)
  28. Капылоў, Адрыян (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук)
  29. Краўчонак, Ян (Факультэт права й сацыяльных навук)
  30. Крупеньчык, Ян (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук)
  31. Кунцэвіч, Мікалай (Факультэт права й сацыяльных навук)
  32. Леаненя, Мікалай (Факультэт права й сацыяльных навук)
  33. Лесзэнка, Тодор (Факультэт права й сацыяльных навук)
  34. Макей, Баляслаў (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук)
  35. Малчанаў, Эліяс (Мэдыцынскі факультэт)
  36. Маркевіч, Ігнацы (Факультэт права й сацыяльных навук)
  37. Маркевіч, Міхась (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік, старэйшына 1 сем. 1933/1934 гг. старшына праўленьня 2 сем. 1933/1934 гг
  1. Москалік, Міхась (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук) — заснавальнік
  2. Мачук, Сяргей (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук)
  3. Мыслоўскі, Вацлаў (Факультэт права й сацыяльных навук)
  4. Мюлер, Альбэрт (Факультэт гуманітарных навук) — заснавальнік, сакратар праўленьня 1 сем. 1931/1932, 1 сем. 1932/1933, намесьнік старшыні 2-гі сэмэстар 1932/1933
  5. Пашкевіч, Валенцій (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук)
  6. Паўлоўскі, Юзэф (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук)
  7. Плюсоўскі, Вітольд (Мэдыцынскі факультэт)
  8. Ржэўскі, Вітольд (Факультэт права й сацыяльных навук)
  9. Сакалоў, Анатоль (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік, старэйшына 2 сэмэстар 1931/1932 гг
  10. Самахвал, Сергій z (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік
  11. Сарока, Юзаф (Факультэт права й сацыяльных навук)
  12. Сарока, Сяргей (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік (выключаны яшчэ ў 1931 г.)
  13. Сівіцкі, Пётар (Факультэт права й сацыяльных навук)
  14. Смаленскі Валянцін (Мэдыцынскі факультэт) — прыняты 13 лістапада 1932 году
  15. Сасноўскі, Мечыслаў (Факультэт права й сацыяльных навук) — прыняты ???
  16. Станкевіч, Сергей (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік
  17. Станкевіч, Станіслаў — заснавальнік
  18. Суравінскі, Казімер
  19. Туржынскі, Браніслаў (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук)
  20. Урбан, Юры (Факультэт гуманітарных навук)
  21. Фалькоўскі, Павел (Факультэт права й сацыяльных навук)
  22. Фёдараў, Леанід (Факультэт гуманітарных навук)
  23. Ханяўка, Часлаў (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук) — заснавальнік (выдалены без права вяртаньня 1934), сакратар праўленьня 2 сэмэстар 1931/1932, намесьнік старшыні 2 сэмэстар 1933/1934 гг
  24. Чвал, Пётар (Мэдыцынскі факультэт)
  25. Шчасны, Міхал (Факультэт права й сацыяльных навук) — прыняты 08 чэрвеня 1932 году сакратар праўленьня 2 сэмэстар 1933/1934 гг
  26. Шчасны, Пётар (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук) — заснавальнік, намесьнік старшыні 2 сэмэстар 1931/1932 гг
  27. Шкялёнак, Мікола (Факультэт права й сацыяльных навук) — заснавальнік
  28. Шкутка, Анатоль (Факультэт матэматыкі й прыродазнаўчых навук) — заснавальнік
  29. Штобрын, Эдуард
  30. Яблонскі, М. — прыняты 13 сакавіка 1932 году

Філістры

  1. Ганаровы Панейка, Ежы — прафэсар Унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя
  2. Астроўскі, Радаслаў — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі
  3. Неканда-Трэпка, Антон — інжынэр
  4. Зенюк, Адольф — судзьдзя
Remove ads

Цэнтральны дзяржаўны архіў Летувы

  • Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA) ф. 175 (Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie). 1918-01-01 - 1946-12-31, воп. 15 Studentų organizacijų veiklos stebėjimo bylų apyrašas. 1927-01-01 - 1939-12-31(Сьпіс файлаў па маніторынгу студэнцкіх арганізацый) (LCVA_F175_ap15_tesinys.pdf).
    Пратаколы пасяджэньняў Прэзыдыюма Беларускай студэнцкай карпарацыі «Скарынія», дакумэнты перапіскі з асобнымі асобамі і ўстановамі па пытаньнях дзейнасьці, студэнцкія запыты па розных пытаньнях, дакумэнты фінансавай дзейнасьці, артыкулы, падрыхтаваныя для газэты карпарацыі «Новая Варта», вершы студэнта Хведара Ільяшэвіча й іншых студэнтаў, фотакопія фатаграфіі куратара карпарацыі, прафэсара Юры Панейкі, файлы маніторынгу дзейнасьці студэнцкіх арганізацый, файлы дзейнасьці Віленскага ваяводзкага камітэта Таварыства сяброў акадэмічнай моладзі
  • Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA) ф. 175 Stepono Batoro universitetas Vilniuje (Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie). 1918-01-01 - 1946-12-31, воп. 1—15.
    Дакумэнты ўнівэрсытэта, факультэтаў, экзаменацыйных камісіяў, Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па кваліфікацыі настаўнікаў сярэдніх школ у Вільні, фінансава-эканамічнага факультэта ўнівэрсытэта, справы па кантролі за дзейнасьцю студэнцкіх арганізацыяў, асабістыя справы й дакумэнты выкладчыцкага й навуковага пэрсаналу, студэнтаў, магістрантаў і дактарантаў, дакумэнты аб адтэрміноўцы падатковых плацяжоў, прадастаўленьні стыпэндыяў, пазык і дапамог студэнтам, бухгальтарскія дакумэнты факультэтаў, катэдраў і іншых структурных падразьдзяленьняў унівэрсытэта, часопісы рэгістрацыі лістоў і іншыя дакумэнты дзейнасьці.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads