Віктар Варанец
беларускі лексыкограф, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Варанец (1962; Горадня, цяпер Беларусь) — беларускі лексыкограф, пэдагог.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы (1985). Працаваў настаўнікам беларускай мовы, загвучам у Раціцкай сярэдняй школе (Гарадзенскі раён). У 1990—1992 гадох выкладаў беларускую мову ў Гарадзенскай гімназіі № 1. З 1992 г. працуе ў Гарадзенскім мэдычным унівэрсытэце на катэдры беларускай і расейскай моваў. З 2005 г. працуе намесьнікам дэкана мэдыка-псыхалягічнага факультэту па вучэбнай рабоце. Кіраўнік унівэрсітэцкага літаратурнага аб’яднаньня «Катарсіс», складальнік і суаўтар літаратурнага зборніка «Гіпакратавы ваганты». Зьяўляецца аўтарам гімна Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту.
Займаецца пытаньнямі беларускай мэдычнай тэрміналёгіі. У 1982—1983 гадах разам зь Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс «Містыка». Аўтар 14 вучэбных і вучэбна-мэтадычных дапаможнікаў, шэрагу артыкулаў па беларускай тэрміналёгіі. Выдаў «Русско-белорусский медицинский словарь» (2005) і першы «Расейска-беларускі тлумачальны слоўнік мэдычных тэрмінаў» (2012). Аўтар зборніка паэзіі і прозы «Рамізьнік».
Прызнаны Чалавекам году Гарадзеншчыны за 2012 год.
Remove ads
Бібліяграфія
- Варанец В. І., Гуляй П. Д., Кандрацьеў Д. К. і інш. Вучэбна-тэрміналагічны слоўнік па скурных і венерычных хваробах. — Гродна: ГрДМІ, 1992.
- Русско-белорусский медицинский словарь. — Гродно: ГрГМУ, 2005.
- Правілы беларускай арфаграфіі і тлумачэнні да іх. — Гродна: ГрДМУ, 2009.
- Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2013.
Вонкавыя спасылкі
- Віктар Варанец. Ніхто нічога ня ведае // Зьвязда : газэта. — 4 сьнежня 2010. — № 234 (26842). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads